Atlassian неўзабаве пачне адключаць беларускія акаўнты ў Trello і Jira
Кампанія Atlassian, якой належаць Trello, Jira і іншыя папулярныя сэрвісы, пачне адключаць уліковыя запісы, зарэгістраваныя ў Беларусі і Расіі. Пра гэта кампанія паведаміла ў рассылцы для карыстальнікаў, якая ёсць у распараджэнні «Камерсанта».
Беларускія і расійскія акаўнты будуць адключаныя ад сэрвісаў кампаніі на працягу 30 дзён пасля атрымання паведамлення. «Мы звязваемся з вамі, каб паведаміць, што Atlassian згортвае сваю дзейнасць у Расіі і Беларусі», — сказана ў рассылцы.
Atlassian — аўстралійскі распрацоўшчык софту. Аднымі з самых вядомых яго прадуктаў з’яўляюцца сістэма адсочвання памылак Jira і сістэма сумеснай працы Confluence. У 2017 годзе кампанія паглынула распрацоўшчыка сэрвісу для кіравання праектамі Trello.
Па слядах Meta: Atlassian пазбаўляецца менеджараў — гэта закране каля 500 чалавек
Па слядах Meta: Atlassian пазбаўляецца менеджараў — гэта закране каля 500 чалавек
Atlassian и Google удваивают помощь сотрудников для пострадавших в Беларуси
Atlassian и Google удваивают помощь сотрудников для пострадавших в Беларуси
Читать на dev.by