Беларусаў цяпер могуць арыштаваць на 15 сутак за адмову разблакаваць тэлефон на расійскай мяжы
Расійскія памежнікі атрымалі права патрабаваць разблакаваць мабільныя прылады пры перасячэнні мяжы. Калі адмовіцца, пагражае адміністрацыйнае пакаранне — штраф да 7 тысяч RUB (265 BYN) ці арышт да 15 сутак. Такое тлумачэнне далі ў ФСБ прадстаўніцтву мінпрацы Таджыкістана ў Расіі, заўважыў партал «Газета.Ru».
Расійскія памежнікі атрымалі права патрабаваць разблакаваць мабільныя прылады пры перасячэнні мяжы. Калі адмовіцца, пагражае адміністрацыйнае пакаранне — штраф да 7 тысяч RUB (265 BYN) ці арышт да 15 сутак. Такое тлумачэнне далі ў ФСБ прадстаўніцтву мінпрацы Таджыкістана ў Расіі, заўважыў партал «Газета.Ru».
Акрамя тэлефонаў могуць запатрабаваць аглядзець ноўтбукі і іншыя электронныя прылады. Прычым пад праверку могуць патрапіць не толькі замежнікі, але і расіяне.
Права аглядаць рэчы людзей, якія прыбываюць у краіну, супрацоўнікам ФСБ даў новы закон «Аб Дзяржаўнай мяжы Расійскай Федэрацыі». Такая мера патрэбна для процідзеяння экстрэмізму і кантрабандзе. Адмова разблакаваць прыладу і перадаць правяраючаму можа разглядацца як непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы, гаворыцца ў таджыкскім пасце.
Юрысты адзначаюць, што навацыі могуць супярэчыць расійскай Канстытуцыі, паколькі ў ёй замацавана абарона перапіскі. Калізію павінен вырашыць суд, але пакуль падобныя справы да суда не даходзілі.
Юрысты таксама ўдакладняюць, што «агляд рэчы» не азначае «доступ да перапіскі, пошты, месенджараў і воблака», а нормы, якая абавязвае прадастаўляць уладам доступ да дадзеных прылад, няма. У такой сітуацыі юрысты раяць перадаць памежнікам гаджэт, але калі запатрабуюць разблакаваць яго або паказаць змест, то спакойна папрасіць іх назваць канкрэтную прававую падставу такога патрабавання са спасылкай на норму закона і ваш працэсуальны статус. Пры складанні любых матэрыялаў, аглядзе рэчаў або спробе прымяніць непадпарадкаванне трэба заяўляць, што хочаце скарыстацца дапамогай абаронцы, і прасіць працэсуальнага афармлення. Арышт жа пагражае не «за любую адмову», а за непадпарадкаванне законнаму патрабаванню.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Интеграция идёт полным ходом.