Беларусы цяпер абавязаны рэгістраваць мабільныя тэлефоны пры ўездзе ў азіяцкую краіну
Нацыянальнае агенцтва па турызме паведаміла пра навіну, якая чакае беларусаў, што ўязджаюць у М’янму. Цяпер тут трэба рэгістраваць мабільныя тэлефоны, калі яны раней у краіне не выкарыстоўваліся. Такое патрабаванне два тыдні таму апублікавалі мясцовы Цэнтральны рэестр ідэнтыфікацыі абсталявання (CEIR) і Кіруючы камітэт праекта сістэмы EIR М’янмы.

Пасажыры, якія прыбываюць праз міжнародныя аэрапорты (Янгон, Нэйп'іда і Мандалай), пры ўмове абавязковай рэгістрацыі могуць увозіць у краіну не больш за два тэлефоны на працягу года, уключаючы той, што выкарыстоўваецца падчас уезду.
Калі тэлефон яшчэ не зарэгістраваны ў CEIR, яго трэба задэкларыраваць на стойцы мытнага кантролю ў аэрапорце, запоўніўшы пасажырскую дэкларацыю з указаннем IMEI-нумара.
Калі тэлефон будзе выкарыстоўвацца ў М’янме больш за 30 дзён, давядзецца заплаціць адпаведны падатак і прадставіць дадатковыя дакументы, інакш будзе накладзены штраф. У спісе дакументаў — заява на рэгістрацыю ў сістэме CEIR, копія пашпарта, пасадачны талон (арыгінал і копія), авіябілет (арыгінал і копія) і арыгінал формы пасажырскай дэкларацыі.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Это уже тоталитаризм или ещё демократия?