Аўтаперавозчыкі будуць перадаваць дадзеныя беларусаў, якія едуць за мяжу
Некаторых аўтаперавозчыкаў абавязалі перадаваць у адзіную дзяржаўную сістэму персанальныя дадзеныя беларусаў. Адпаведная пастанова Мінтрансу з’явілася на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, заўважыў tochka.by.
Некаторых аўтаперавозчыкаў абавязалі перадаваць у адзіную дзяржаўную сістэму персанальныя дадзеныя беларусаў. Адпаведная пастанова Мінтрансу з’явілася на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, заўважыў tochka.by.
Юрасобы і ІП, якія ажыццяўляюць міжнародныя перавозкі, гэта значыць перасякаюць мяжу Беларусі, павінны будуць паведамляць звесткі пра пасажыраў: прозвішча ды імя, пол, дату нараджэння, грамадзянства, назву і нумар дакумента, на падставе якога набыты квіток, і тэрмін яго дзеяння.
Гэтыя дадзеныя будуць перадавацца на бязвыплатнай аснове ў адзіную дзяржаўную інфармацыйную сістэму продажу праязных дакументаў. У пастанове гаворыцца пра дадзеныя пасажыраў міжнароднага авія- і чыгуначнага транспарту. Як адзначае выданне, у дачыненні да іх такая практыка ўжо існуе.
Звесткі з сістэм продажу квіткоў змогуць атрымліваць органы памежнай службы ды іншыя дзяржорганы, якія займаюцца аператыўна-вышуковай дзейнасцю.
Пастанова аб аўтаперавозчыках уступае ў сілу 1 кастрычніка 2027 года.
Указ аб стварэнні адзінай дзяржаўнай інфасістэмы продажу праязных квіткоў на аўтаперавозкі пасажыраў у рэгулярным злучэнні падпісаў Аляксандр Лукашэнка ў красавіку. Сервіс будзе прызначаны для браніравання месцаў, продажу квіткоў і багажных квітанцый на прыгарадныя, міжгароднія і міжнародныя маршруты. Мяркуецца, што пасажыры змогуць атрымліваць актуальны расклад аўтобусаў усіх перавозчыкаў і выбіраць аптымальны маршрут. Сервіс павінен з’явіцца да 1 ліпеня 2027 года.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.