Аўтар «вайб-кодзінга» запусціў сацсетку для айцішнікаў, за нейраслоп баняць
Даследчык штучнага інтэлекту Андрэй Карпаты запусціў уласную сацыяльную платформу KarpathyTalk. Новы сервіс пазіцыянуецца як альтэрнатыва X, Threads і Substack.
Даследчык штучнага інтэлекту Андрэй Карпаты запусціў уласную сацыяльную платформу KarpathyTalk. Новы сервіс пазіцыянуецца як альтэрнатыва X, Threads і Substack.
Даследчык штучнага інтэлекту Андрэй Карпаты запусціў уласную сацыяльную платформу KarpathyTalk. Новы сервіс пазіцыянуецца як альтэрнатыва X, Threads і Substack.
Паводле Карпатага, ключавая праблема існуючых платформаў у тым, што яны імкнуцца ўтрымліваць карыстальніцкія дадзеныя ўнутры закрытых экасістэм і манетызаваць увагу аўдыторыі. У якасці альтэрнатывы ён прапануе захоўваць публікацыі ў выглядзе простых файлаў ва ўніверсальных фарматах, такіх як Markdown, якія карыстальнікі могуць свабодна спампоўваць і выкарыстоўваць.
Другім недахопам цяперашніх сацсетак распрацоўшчык называе зніжэнне якасці кантэнту. На ягоную думку, стужкі ўсё часцей запаўняюцца рэйджбэйтам — кароткімі віруснымі пастамі і матэрыяламі ад блогераў і ботаў. KarpathyTalk, як заяўляе аўтар, павінна вярнуць фармат стасункаў, дзе карыстальнікі дзеляцца ідэямі і досведам без ціску алгарытмаў і гонкі за ўвагай.
Асобную ўвагу ў новай платформе нададзена ролі ШІ. Сэрвіс дапускае выкарыстанне ШІ-агентаў для чытання кантэнту і фармавання персаналізаваных стужак, аднак забараняе іх удзел у стварэнні публікацый. Любы тэкст, часткова згенераваны нейрасеткай, павінен быць яўна пазначаны тэгам #AI — у адваротным выпадку карыстальніку пагражае блакаванне. API для аўтаматычнай публікацыі паведамленняў у сістэме не прадугледжаны.
KarpathyTalk арыентавана ў першую чаргу на распрацоўшчыкаў і прадугледжвае рэгістрацыю праз акаўнт GitHub. Сам Карпаты заклікаў карыстальнікаў прытрымлівацца канструктыўных і добразычлівых зносін, падкрэсліваючы, што мэта праекта — стварыць прастору для супрацоўніцтва людзей і тэхналогій без дамінавання алгарытмаў. На момант публікацыі навіны на старонцы сэрвісу паказана, што праца сайта часова спынена.



Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Чтобы легче было обучать AI.
Чтобы легче было обучать AI!