Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Украінец распрацаваў беларускамоўную прыладу «Балда» для гульні ў словы

Пакінуць каментарый
Украінец распрацаваў беларускамоўную прыладу «Балда» для гульні ў словы

Львоўскі распрацоўшчык Яўген Рэзаглазаў выдаў прыладу «Балда» для беларускамоўных карыстальнікаў Android і ўсіх, хто хоча ўзнавіць веды мовы. З’яўленне праекта ў Play Store адбылося ў Дзень роднай мовы — 21 лютага.

Чытаць далей

Ілюстрацыя: Яўген Рэзаглазаў

Яўген распавёў dev.by, што гэта не першая рэалізацыя «Балды» — яшчэ ў студэнцтве ён распрацаваў падобную гульню для Symbian: яна дапамагала «бавіць час на нецікавых лекцыях».

Каб аднавіць праект для больш сучасных сістэм, распрацоўшчык вырашыў зрабіць уласную версію для ўкраінскай («рускамоўных выданняў і без таго хапае»). Але пасля вырашыў аддаць першынство беларускай версіі — «каб зрабіць унёсак у падтрымку прыгожай і, на жаль, малапапулярнай мовы».

Па словах распрацоўшчыка, ён упершыню сытукнуўся з беларускай мовай у траўні 2016-га, калі прыязджаў у Беларусь як турыст. Падчас паездкі Яўген пазнаёміўся з беларускамоўным экскурсаводам Вольгай, якая ў выніку і дапамагла ў перакладзе прылады. Дарэчы, для валідацыі словаў праект выкарыстоўвае «Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) ад Нашай Нівы».

Праграміст плануе зрабіць версіі з украінскай і рускай мовамі і дадаць у іх крыху рэкламы — хаця б для таго, каб «адбіць» кошт рэгістрацыі ў Play Store.

У беларускай версіі можа з’явіцца бот-супернік, а таксама магчымасць дадаваць адсутныя ў базе словы падчас гульні.

Чытайце таксама
Турчын распавёў пра сотню робатаў на «Савушкіным прадукце», інтэлектуальным самазвале і ролі ПВТ у «індустрыі 5.0»

У беларускіх студэнтаў з'явіцца ўнікальная магчымасць адправіцца па абмене ў Паўночную Карэю
У беларускіх студэнтаў з'явіцца ўнікальная магчымасць адправіцца па абмене ў Паўночную Карэю
У беларускіх студэнтаў з'явіцца ўнікальная магчымасць адправіцца па абмене ў Паўночную Карэю
4 каментарыя
У некаторых гарадах Беларусі могуць знікнуць звычайныя аўтобусы
У некаторых гарадах Беларусі могуць знікнуць звычайныя аўтобусы
У некаторых гарадах Беларусі могуць знікнуць звычайныя аўтобусы
3 каментарыя
У Нацбанку сказалі, калі ўсім беларусам стане даступнай «суверэнная альтэрнатыва міжнародным плацежным сістэмам»

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.