Банкрутуе яшчэ адна кампанія беларусаў з Teslasuit

У працэдуру банкруцтва ўвайшла кампанія, якая займалася распрацоўкай софту для VR-касцюма Teslasuit. Інфармацыя пра гэта з’явілася ў Адзіным дзяржаўным рэестры звестак аб банкруцтве, заўважыў Office Life.

Пакінуць каментарый

Праект VRTEK у 2012 годзе заснавалі беларусы Сяргей Хурус і Раман Аляксандровіч. Гэта VR-касцюм, абсталяваны сістэмамі захопу рухаў, зваротнай сувязі і біяметрыі. Яго выкарыстоўвалі, напрыклад, для трэніровак экстраных службаў, у прамысловасці і медыцыне.

У Беларусі праект меў дзве кампаніі — «ВРТЭК» і «ВРТЭК Продакшн». Апошняя займалася вытворчасцю самога касцюма і пайшла ў банкруцтва ў гэтым красавіку.

Кампанія «ВРТЭК» была створана ў снежні 2016 года ў Мінску. Яна распрацоўвала софт для касцюма. У жніўні 2024 года кампанія была пераведзена ў ліквідацыю па рашэнні ўладальніка і цяпер знаходзіцца ў працэдуры банкруцтва. Паводле матэрыялаў справы, «ВРТЭК» сама падала заяву аб сваім банкруцтве. Яна павінна крэдыторам больш за 216 тысяч рублёў, пры гэтым сума яе актываў — 6067 рублёў.

Цяпер праект VRTEK базуецца ў Вялікабрытаніі і працуе на міжнародным рынку.

У Брэсце банкруціцца кампанія «разумнага» касцюма Teslasuit
Па тэме
У Брэсце банкруціцца кампанія «разумнага» касцюма Teslasuit

Читать на dev.by