Хакеры выставілі на продаж базу даных карыстальнікаў сэрвісу Whoosh
Прадстаўнікі кампаніі сцвярджаюць, што ўцечка адбылася па віне аднаго з супрацоўнікаў і не закранула найбольш адчувальных даных.

Телеграм-канал Data1eaks паведамляе, што база даных карыстальнікаў Whoosh выстаўленая на продаж. Яна змяшчае каля 7,3 мільёна запісаў, у тым ліку імёны карыстальнікаў, нумары тэлефонаў, адрасы электроннай пошты і частку даных банкаўскіх карт. База актуальная на лістапад 2022 года.
Кампанія заявіла, што ўцечку арганізавала група хакераў пасля таго, як адзін з супрацоўнікаў дапусціў «грубае парушэнне зацверджаных у кампаніі правілаў і працэдур». Цяпер ладзіцца ўнутраная праверка, кампанія звярнулася ў праваахоўныя органы.
У верасні Forbes паведаміў пра намер Whoosh прыцягнуць $100 мільёнаў інвестыцый пры ацэнцы ў $400 мільёнаў. Таксама ў лістападзе кампанія прадухіліла траплянне ў адкрыты доступ персанальных даных некалькіх мільёнаў кліентаў. Паводле даных кампаніі, уцечка была таксама арганізаваная групай хакераў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.