Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

База генетычных дадзеных OpenSNP закрываецца для абароны карыстальнікаў ад аўтарытарных рэжымаў

OpenSNP, буйны опенсорсны рэпазіторый генетычных дадзеных, спыніць сваю працу і выдаліць усе дадзеныя ў канцы красавіка. Кампанія патлумачыла гэтае рашэнне асцярогамі наконт канфідэнцыйнасці дадзеных пасля банкруцтва кампаніі 23andMe і ў сувязі з узмацненнем аўтарытарных урадаў па ўсім свеце.

Пакінуць каментарый

Бастыян Грэшаке Цоварас, біаінфарматык і адзін з заснавальнікаў OpenSNP, абвясціў аб закрыцці праекта. OpenSNP быў заснаваны ў 2011 годзе як адкрыты і агульнадаступны рэпазіторый для карыстальнікаў камерцыйных генетычных тэстаў. Карыстальнікі маглі размяшчаць свае вынікі і знаходзіць людзей з падобнымі генетычнымі варыянтамі. На момант абвяшчэння аб закрыцці сайт сабраў каля 7500 геномаў і меў амаль 13 000 карыстальнікаў, стаўшы адным з найбуйнейшых публічных сховішчаў генетычных дадзеных.

Асноўнай прычынай закрыцця Цоварас назваў «змяненне балансу рызык і выгод ад надання свабоднага доступу да індывідуальных генетычных дадзеных». Ён адзначыў «рост ультраправых і іншых аўтарытарных урадаў», якія, паводле яго слоў, падаўляюць свабоднае грамадства і замяняюць навуковае мысленне псеўданавукай. Цоварас выказаў занепакоенасць тым, што ў такіх умовах генетычныя дадзеныя могуць быць выкарыстаныя для «ілжывых заяў» і адраджэння «цёмнай эры эўгенікі».

Дадатковым фактарам, які паўплываў на рашэнне, стала банкруцтва біятэхналагічнай кампаніі 23andMe. Існуе рызыка, што велізарныя масівы канфідэнцыйных генетычных дадзеных кліентаў 23andMe могуць быць прададзеныя з аўкцыёну і апынуцца ў руках пакупнікоў, якія не будуць выконваць ранейшыя абавязкі кампаніі па абароне прыватнасці. У сувязі з гэтым генеральныя пракуроры Каліфорніі і Нью-Ёрка заклікалі кліентаў 23andMe выдаліць свае дадзеныя.

Бізнесмен таксама выказаў занепакоенасць узрастаючай цікавасцю праваахоўных органаў да генетычных дадзеных. Заснавальніка OpenSNP асабліва турбуе «рост фенатыпавання ДНК», які ён лічыць «сумнеўным працэсам». Фенатыпаванне ДНК — гэта метад, які дазваляе на аснове аналізу генетычнага матэрыялу прагназаваць знешнія фізічныя прыкметы чалавека. Цоварас распавёў, што да OpenSNP звяртаўся стартап з просьбай дапамагчы стварыць прадукт для фенатыпавання ДНК для продажу праваахоўным органам.

Ученые создали нейросеть которая находит рак по обрывкам ДНК в крови
Ученые создали нейросеть, которая находит рак по обрывкам ДНК в крови
Па тэме
Ученые создали нейросеть, которая находит рак по обрывкам ДНК в крови
Google цяпер будзе распрацоўваць Android за зачыненымі дзвярыма
Google цяпер будзе распрацоўваць Android за зачыненымі дзвярыма
Па тэме
Google цяпер будзе распрацоўваць Android за зачыненымі дзвярыма
ШІ зробіць вашу кампанію мацнейшай — калі не знішчыць раней
ШІ зробіць вашу кампанію мацнейшай — калі не знішчыць раней
Па тэме
ШІ зробіць вашу кампанію мацнейшай — калі не знішчыць раней
Чытайце таксама
Instagram оштрафовали на рекордную сумму за за неправильную обработку данных подростков
Instagram оштрафовали на рекордную сумму за за неправильную обработку данных подростков
Instagram оштрафовали на рекордную сумму за за неправильную обработку данных подростков
2 каментарыя
Маск требует отсрочки суда с Twitter. Его юристы меняют тактику обвинения
Маск требует отсрочки суда с Twitter. Его юристы меняют тактику обвинения
Маск требует отсрочки суда с Twitter. Его юристы меняют тактику обвинения
Маск нашел еще один повод не покупать Twitter — идею ему подал бывший топ-менеджер соцсети
Маск нашел еще один повод не покупать Twitter — идею ему подал бывший топ-менеджер соцсети
Маск нашел еще один повод не покупать Twitter — идею ему подал бывший топ-менеджер соцсети
Telegram спросил немецких пользователей, изменить ли передачу персональных данных властям
Telegram спросил немецких пользователей, изменить ли передачу персональных данных властям
Telegram спросил немецких пользователей, изменить ли передачу персональных данных властям
1 каментарый

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.