БДУ заняў 22 месца на студэнцкім чэмпіянаце свету па праграмаванні ICPC

Каманда БДУ заняла 22 месца ў фінале Міжнароднай студэнцкай алімпіяды па праграмаванні International Collegiate Programming Contest. Спаборніцтва ладзілася ад 6 да 11 лістапада ў Дацы (сталіца Бангладэш).

4 каментарыя

Беларусы далі рады 7 задачам з 12. Каманды БДУІР і БНТУ вырашылі па 4 задачы і былі змешчаныя на 61 і 72 пазіцыю адпаведна.

Сёлета ў чэмпіянаце ўдзельнічалі больш за 50 тысяч студэнтаў, якія прадстаўлялі 3450 універсітэтаў з 111 краін. Перамогу атрымала каманда Масачусецкага тэхналагічнага інстытута ў ЗША.

Як адзначае «Код Дурава», упершыню за 10 гадоў першае месца на ICPC заняла не расійская каманда. Ад 2012 да 2021 года ўсе першыя месцы займалі расійцы. Бронзавымі прызёрамі конкурсу ад гэтай краіны сталі дзве каманды — факультэта камп’ютарных навук ВШЭ і факультэта матэматыкі і камп’ютарных навук СПбДУ, яны занялі 9 і 10 месцы.

Беларусы сталі горш знаць англійскую: абнавіўся глабальны рэйтынг валодання мовай
Па тэме
Беларусы сталі горш знаць англійскую: абнавіўся глабальны рэйтынг валодання мовай

Читать на dev.by