Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Бэйзаўс, Дэл, Бафэт: як 10 бізнес-лідараў ратуюцца ад прафесійнага выгарання

Пакуль нагрузкі ў ІТ-індустрыі працягваюць расці, топ-менеджары і прадпрымальнікі па-рознаму абараняюць сябе ад эмацыянальнага выгарання. Business Insider разгледзеў, як 10 найбольш вядомых бізнес-лідараў даюць рады з пастаянным ціскам і захоўваюць баланс.

Пакінуць каментарый

Эван Шпігель, Майкл Дэл і Джэймі Сіманаф: жорсткія межы нягледзячы на шалёны рытм

Некаторыя кіраўнікі працягваюць працаваць на знос, але выбудоўваюць непарушныя асабістыя межы.

Кіраўнік Snap Эван Шпігель называе свой сямідзённы працоўны графік «абсалютна вар’яцкім», аднак нядзеля для яго недатыкальная: гэта дзень для царквы, бранчу і ягоных траіх дзяцей.

Заснавальнік Dell Майкл Дэл робіць стаўку на лёгкасць. Ён перакананы, што ад бясконцых працоўных гадзін эфект толькі зніжаецца, а тым, хто гуляе ўдоўгую, жыццёва неабходны баланс паміж працай, забавамі і адпачынкам.

Заснавальнік Ring Джэймі Сіманаф свой падыход называе «зліццём працы і жыцця» — ён папросту бярэ сям’ю з сабой у бізнес-паездкі і камандзіроўкі.

Арыяна Хафінгтон і Джэф Бэйзаўс: сон і адпачынак — галоўны рэсурс

Для гэтай групы лідараў сам адпачынак стаў часткай бізнес-стратэгіі.

Праз два гады пасля запуску The Huffington Post Арыяна Хафінгтон страціла прытомнасць ад перапрацоўкі проста за працоўным сталом і зламала скулу. Так яна зразумела, што атаясамліваць поспех з выгараннем — калектыўная памылка. Пазней яна заснавала кампанію Thrive Global, якая дапамагае людзям змагацца са стрэсам.

Заснавальнік Amazon Джэф Бэйзаўс ставіцца да сну як да прафесійнага абавязку: «Для мяне вельмі важна спаць восем гадзін». На ягоную думку, кіраўнікам плацяць за некалькі рашэнняў, але высокай якасці, а эканомія на сне прыводзіць да стомленасці і пагаршэння працы. Пры гэтым само існаванне «балансу» паміж працай і асабістым жыццём Безас у прынцыпе адмаўляе.

Безас: «Забудзьцеся пра „баланс
Па тэме
Безас: «Забудзьцеся пра „баланс“ паміж працай і асабістым жыццём. Гэта цыкл»

Індра Нуйі і Шэрыл Сэндберг: усвядомленая адмова ад ідэалу

Іншыя лідары пазбягаюць выгарання, папросту адмовіўшыся ад нерэалістычных стандартаў.

Былая кіраўніца PepsiCo Індра Нуйі прызнае, што жанчына не можа «паспець абсалютна ўсё». Замест таго каб прыкідвацца, яна пачала ўспрымаць кожны дзень як ланцужок кампрамісаў паміж ролямі СЕО, жонкі і маці — і прыцягваць сям’ю і калег для закрыцця прабоін у графіку.

Былы аперацыйны дырэктар Meta Шэрыл Сэндберг у сваёй кнізе «Не бойся дзейнічаць» назвала імкненне «паспець усё» галоўнай пасткай для жанчын. Яна рэгулярна сыходзіла з офіса роўна ў 17:30, каб павячэраць з сям’ёй.

Уорэн Бафэт, Чарлі Мангер і Лойд Бланкфэйн: жыццё занадта кароткае

Гэтыя бізнесмены проста адмаўляюцца аддаваць працы ўсё сваё жыццё.

На сходзе акцыянераў Berkshire Hathaway ў 2023 годзе Уорэн Бафэт і ягоны нябожчык партнёр Чарлі Мангер супрацьпаставілі сябе Ілану Маску. На заўвагу пра тое, што Маск дасягае поспеху за кошт звышамбіцыйных мэт, Мангер адказаў: «Мы з Уорэнам шукаем працу прасцейшую. Мы не хочам столькі прайграваць».

Мангер заклікаў выпускнікоў не будаваць кар’еры на знос праз такую метафару: перамога ў конкурсе па паяданні пірагоў прывядзе толькі да таго, што вам давядзецца есці яшчэ больш пірагоў, а «жыццё занадта кароткае, каб толькі і рабіць, што есці пірагі».

Парада Бафэта — ісці ад адваротнага: «напішыце свой некралог і паспрабуйце зразумець, як жыць так, каб адпавядаць гэтым словам». Сам ён займаўся любімай справай да 95 гадоў, пакуль не адышоў ад кіравання Berkshire Hathaway.

Былы кіраўнік Goldman Sachs Лойд Бланкфэйн яшчэ на золаку кар’еры атрымаў выдатную параду пра тое, што нельга дазваляць працы стаць усім тваім жыццём. Калі ён стаў партнёрам банка, старэйшыя калегі сказалі яму: калі пра цябе калісь напішуць вялікі некралог на дзевяць абзацаў, працы ў Goldman павінна быць прысвечана максімум тры з іх. Бланкфэйн пайшоў на пенсію ў 2018 годзе і з задавальненнем прысвячае час астатнім шасці абзацам: сям'і, дабрачыннасці і радасці ад жыцця без бясконцых камандзіровак.

Рычард Брэнсан заклікаў людзей не ўставаць у 5 раніцы — можна даўставацца да выгарання
Рычард Брэнсан заклікаў людзей не ўставаць у 5 раніцы — можна даўставацца да выгарання
Па тэме
Рычард Брэнсан заклікаў людзей не ўставаць у 5 раніцы — можна даўставацца да выгарання
Выціснутыя да кроплі: заснавальнік Midjourney б'е трывогу з-за новага віду выгарання сярод праграмістаў
Выціснутыя да кроплі: заснавальнік Midjourney б’е трывогу з-за новага віду выгарання сярод праграмістаў
Па тэме
Выціснутыя да кроплі: заснавальнік Midjourney б’е трывогу з-за новага віду выгарання сярод праграмістаў
Чытайце таксама
Ці варта вучыцца кодзіць у эпоху ШІ — меркаванні топаў бігтэху
Ці варта вучыцца кодзіць у эпоху ШІ — меркаванні топаў бігтэху
Ці варта вучыцца кодзіць у эпоху ШІ — меркаванні топаў бігтэху
Як выбіць заробак вышэй: 7 правілаў ад кар'ерных коучаў
Як выбіць заробак вышэй: 7 правілаў ад кар'ерных коучаў
Як выбіць заробак вышэй: 7 правілаў ад кар'ерных коучаў
Як уладкавацца ў топавы стартап: парады рэкрутэраў з Perplexity, Replit, Lovable
Як уладкавацца ў топавы стартап: парады рэкрутэраў з Perplexity, Replit, Lovable
Як уладкавацца ў топавы стартап: парады рэкрутэраў з Perplexity, Replit, Lovable
1 каментарый
Выціснутыя да апошняй кроплі: заснавальнік Midjourney б'е трывогу праз новы від выгарання сярод праграмістаў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.