Беларусь хоча «апярэджваць час» і шукае «архітэктараў складаных сістэм»

Беларусь прапануе Расіі разам рыхтаваць спецыялістаў, каб «паспяваць за светам, які хутка змяняецца». Пра гэта заявіў беларускі прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын на сустрэчы з міністрам навукі і вышэйшай адукацыі Расіі Валерыем Фальковым, піша БелТА.

5 каментарыяў

Турчын заявіў, што трэба вызначыць напрамкі далейшага ўзаемадзеяння — па лініі класічных універсітэтаў ці праз універсітэты новага пакалення, а таксама падкрэсліў важнасць тэмы лічбавізацыі.

Ён акцэнтаваў увагу на падрыхтоўцы кадраў кіруючага звяна і адукацыі «архітэктараў складаных сістэм». «Першае — як іх нам знайсці, другое — даць правільную адукацыю. „Лічба“, лічбавыя платформы, складаныя сістэмы — будучыня. Нікуды ад гэтага не сыдзем. Нам трэба ісці ў нагу з часам, магчыма, крыху яго і апярэджваючы», — сказаў прэм’ер.

«Мы сёння павінны працаваць з тымі хлопцамі, якія з’яўляюцца адоранымі, матываванымі, якія павінны ў будучыні стаць высакакласнымі спецыялістамі і ў многім, скажам так, архітэктарамі тых інавацыйных структур, якія павінны працаваць на эканоміку Саюзнай дзяржавы», — сказаў міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец па выніках сустрэчы. Ён таксама заявіў, што ў рамках аднаго з праектаў дзве краіны з наступнага года абмяняюцца прыкладна 50 прафесарамі.

Турчын узгадаў пра напрацоўкі, якія ёсць у Беларусі, і прапанаваў разгледзець магчымасць рэалізаваць адукацыйны праект будучыні разам з Расіяй. Фалькоў адзначыў, што ў якасці прыярытэту разглядаюцца «сумесныя адукацыйныя праграмы інжынерна-тэхнічнага профілю». Першыя такія праграмы плануецца рэалізаваць з двума ВНУ Казані, а ў бліжэйшы час — яшчэ тры, партнёрамі якіх выступяць расійскі МДТУ і тры вядучыя тэхнічныя ВНУ Беларусі. Таксама Фалькоў нагадаў пра стварэнне інжынернай школы Саюзнай дзяржавы і прапанаваў пашырыць гэтую ініцыятыву.

Расія адкрые ў Беларусі цэнтр робататэхнікі
Па тэме
Расія адкрые ў Беларусі цэнтр робататэхнікі
Расійскія маркетплэйсы кантралююць амаль палову рынку электроннага гандлю Беларусі
Па тэме
Расійскія маркетплэйсы кантралююць амаль палову рынку электроннага гандлю Беларусі
Расійскія анлайн-карты з года ў год адбіваюць беларускую аўдыторыю ў Google
Па тэме
Расійскія анлайн-карты з года ў год адбіваюць беларускую аўдыторыю ў Google

Читать на dev.by