Беларусь хоча скасаваць роўмінг адразу з трыма краінамі

Беларусь працуе над скасаваннем роўмінгу яшчэ з трыма краінамі. Пра гэта стала вядома на III Беларуска-расійскім турыстычным кангрэсе, піша tochka.by.

2 каментарыя

Сувязь можа стаць таннейшай з Арменіяй, Казахстанам і Кыргызстанам. З усімі гэтымі краінамі ў Беларусі наладжаны прамыя авіязносіны.

«Мы працуем над усталяваннем справядлівых тарыфаў у роўмінгу на ўсёй прасторы ЕАЭС», — распавёў карэспандэнту партала міністр па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Максім Ермоловіч.

Ён адзначыў, што працэс ідзе даволі цяжка. Пакуль ЕЭК распрацавала правілы прымянення справядлівых тарыфаў, але ўзгадненне не завершана.

«Мы працягваем [гэту працу. — Tochka.by], каб аператары маглі дамовіцца аб усталяванні адзінага справядлівага тарыфу для насельніцтва, зніжэнні кошту паслуг на роўмінг. У тым ліку стаіць задача забяспечыць істотнае зніжэнне тарыфаў на перадачу даных у роўмінгу», — падзяліўся Ермоловіч.

Апошняе, па словах міністра, складаны працэс: неабходна гарантаваць бяспеку карыстальнікаў пры перадачы дадзеных. Ён таксама лічыць, што трэба «як мага хутчэй вырашаць пытанне галасавой сувязі».

Шматпакутны роўмінг з Расіяй часткова адмянілі 1 сакавіка. Новы тарыф уключае 300 хвілін бясплатных галасавых выклікаў і 5 ГБ льготнага трафіку.

Беларусь і Расія дамовіліся пра скасаванне роўмінгу ад 1 сакавіка 2025 года
Па тэме
Беларусь і Расія дамовіліся пра скасаванне роўмінгу ад 1 сакавіка 2025 года
«Карыстальніку ўсё роўна: 5G, 6 ці 4». У Мінсувязі расказалі пра новага мабільнага аператара ад «Белтэлекама»
Па тэме
«Карыстальніку ўсё роўна: 5G, 6 ці 4». У Мінсувязі расказалі пра новага мабільнага аператара ад «Белтэлекама»

Читать на dev.by