На ўзроўні Барбадоса. Беларусь перастала падаць у Глабальным інавацыйным індэксе і вось дзе цяпер

Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (WIPO) выпусціла новую справаздачу Global Innovation Index, у якой параўнала 139 краін па ўзроўні інавацыйнага развіцця. Беларусь спыніла шматгадовае падзенне і замацавалася на найгоршай за апошнія гады 85 пазіцыі — зараз яна размяшчаецца паміж Барбадасам і Егіптам. А яшчэ 4 гады таму была 62-й.

Пакінуць каментарый

Краіны ў індэксе ацэньваюцца па сямі параметрах, якія аб’яднаны ў два блокі — «рэсурсы інавацый» (інстытуты, чалавечы капітал і даследаванні, інфраструктура, узровень развіцця рынку і бізнесу) і «вынікі інавацый» (развіццё тэхналогій і эканомікі ведаў, вынікі крэатыўнай дзейнасці). У 2025 годзе ў спісе 139 краін.

Пазіцыя Беларусі ў блоку «вынікі інавацый» аказалася вышэй, чым у блоку «рэсурсы інавацый» — 70 і 102 месцы адпаведна, практычна як і ў мінулым годзе.

Па большасці кампанентаў індэкса пазіцыі Беларусі пагоршыліся: сярод іх інстытуты (128 → 132 → 137), інфраструктура (71 → 84 → 85), развіццё рынку (99 → 98 → 102), узровень развіцця бізнесу (74 → 81 → 86), развіццё тэхналогій і эканомікі ведаў (47 → 46 → 49) вынікі крэатыўнай дзейнасці (88 → 92 → 94). Крыху вырас толькі адзін параметр — чалавечы капітал і навука (37 → 43 → 39).

Таксама краіны па сваёй інавацыйнасці размяркоўваліся па 12 групах у залежнасці ад узроўню даходаў (высокі, вышэй і ніжэй за сярэдні, нізкі) і ўзроўню інавацыйнасці (вышэй за чаканы для свайго ўзроўню развіцця, у адпаведнасці з ім і «іншыя»). Беларусь зноў у катэгорыі «іншых» — гэта значыць у якіх інавацыйнасць ніжэй, чым магла б быць пры яе ўзроўні развіцця, — сярод краін з даходам вышэй за сярэдні. Расія, якая была тут жа ў мінулым годзе, перамясцілася ў падгрупу краін з высокім даходам.

Рэйтынг ужо 15-ы раз узначаліла Швейцарыя. За ёй, як і годам раней, ідуць Швецыя і ЗША, Сінгапур саступіў 4 пазіцыю Паўднёвай Карэі. Цалкам справаздачу можна паглядзець па спасылцы.

Беларусь апусцілася яшчэ на пяць пазіцый у глабальным інавацыйным індэксе
Па тэме
Беларусь апусцілася яшчэ на пяць пазіцый у глабальным інавацыйным індэксе
Беларусы вінны польскім банкам $1 млрд. У асноўным гэта крэдыты на жыллё
Па тэме
Беларусы вінны польскім банкам $1 млрд. У асноўным гэта крэдыты на жыллё

Читать на dev.by