Беларусь дапаможа Расіі і Кітаю будаваць станцыю на Месяцы. А яшчэ Джыбуці і Нікарагуа

Беларусь і яшчэ 12 краін далучыліся да Расіі і Кітая ў працы па стварэнні Міжнароднай навуковай месяцавай станцыі. Пра гэта піша ТАСС са спасылкай на генеральнага дырэктара Роскосмаса Дзмітрыя Баканова.

4 каментарыя

«Наша агульная з Кітаем ініцыятыва па стварэнні Міжнароднай навуковай месяцавай станцыі актыўна развіваецца», — заявіў Баканоў на сустрэчы кіраўнікоў касмічных агенцтваў краін БРІКС. Апроч Беларусі да яе далучыліся Азербайджан, Балівія, Венесуэла, Джыбуці, Егіпет, Нікарагуа, Пакістан, Сенегал, Сербія, Тайланд, ПАР і Эфіопія.

Баканоў адзначыў, што ў Расіі ёсць унікальныя навуковыя школы ў галіне даследаванняў Венеры, Месяца і Марса. Ён таксама падкрэсліў, што ніхто ў свеце пакуль не паўтарыў расійскую тэхналогію пасадкі на Венеру. Па словах кіраўніка Роскосмаса, базай для міжнародных праграм БРІКС могуць стаць тэхналагічныя дасягненні Расіі ў галіне даследаванняў далёкага космасу.

Ён адзначыў, што касмічныя апараты Індыі, ААЭ, Кітая дасягнулі Марса, у гэтых краін таксама ёсць досвед асваення Месяца. Баканоў спадзяецца, што колькасць такіх праграм будзе расці, а іх сумесная рэалізацыя стане значна аптымальней для нацыянальных бюджэтаў і эфектыўней з навуковага пункту гледжання.

Кіраўнік Роскосмаса таксама заклікаў да супрацоўніцтва ў галіне падрыхтоўкі кадравага патэнцыялу ў касмічнай і звязаных галінах і развіцця сумесных студэнцкіх праграм. Па словах Баканова, зараз навучанне ў расійскіх універсітэтах праходзяць больш за 85 тысяч студэнтаў з краін БРІКС (у якія Беларусь не ўваходзіць), больш за палову з іх — з Кітая і Індыі.

Расійскія вайскоўцы ў выходныя правяралі ўсіх, хто ехаў з Беларусі ў Расію і назад
Па тэме
Расійскія вайскоўцы ў выходныя правяралі ўсіх, хто ехаў з Беларусі ў Расію і назад
Улады зноў хочуць зрабіць ІТ галоўным драйверам эканомікі
Па тэме
Улады зноў хочуць зрабіць ІТ галоўным драйверам эканомікі

Читать на dev.by