Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Беларус прыдумаў няісны банк і выпадкова зарабіў на крыпце $260 000

Беларускі блогер Ілля Nowkie выпадкова стаў мільянерам. Ён прыдумаў няісны банк, які ў выніку зарабіў грошы. Гісторыю блогера расказаў City Dog.

7 каментарыяў

Беларускі блогер Ілля Nowkie выпадкова стаў мільянерам. Ён прыдумаў няісны банк, які ў выніку зарабіў грошы. Гісторыю блогера расказаў City Dog.

У кастрычніку 2024 года блогер прыдумаў жартоўны банк — «Фуфелшмерц Паскудства Інкарпарэйтэд» («ФПІ Банк»). Ілля распрацаваў лагатып банка, дызайн карт і нават запусціў сайт — які літаральна крычаў пра тое, што банк несапраўдны.

Замест кампаній-партнёраў — «кампаніі, якія не давяраюць» банку, у водгуках — суцэльныя скаргі на камісіі і мінус на рахунку, а сярод супрацоўнікаў — падазроныя прозвішчы Падвохаў, Капканаў, Падманаў і Шкоднікава.

Больш за тое, унізе старонкі банка простым тэкстам сказана, што сайт з’яўляецца жартоўным. Ён не прызначаны для сапраўдных фінансавых аперацый і не мае на мэце падману або ўвядзення ў зман. Усе паслугі і прадукты банка выдуманыя і не існуюць.

Паводле слоў блогера, у нейкі момант жарт разляцеўся па інтэрнэце: наведванні сайта пастаянна раслі, а ў TikTok сталі з’яўляцца карыстальніцкія відэа пра «ФПІ Банк».

Блогеру прыйшла да галавы яшчэ адная ідэя — запусціць для банка крыптатокен на блакчэйне TON. На запуск токена блогер выдаткаваў 1900 долараў, якія неўзабаве акупіліся.

8 снежня Ілля выпусціў ролік, у якім паказаў, як выстаўляў банк на біржу. Праз 40 хвілін капіталізацыя токена пераваліла за 100 тысяч долараў. На гэты момант на рахунку блогера больш за 260 тысяч долараў.

Што раўда, ёсць адное «але». Калі блогер прадасць манеты FPIBANK і выведзе свае грошы, ён абрыне цану на іх — і «падмане ўсіх». Таму Ілля называе свой рахунак «балансам Шродзінгера» і не заклікае нікога ўкладвацца ў манету.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-1

Если токен купил инвестор из штатов, и подаст иск о потере средств регулятору, то можно походить несколько лет в оранжевом костюме.
SPV видимо никто не создавал, и за legal не парился.

table
table Table в Database
1

яркий пример какое фуфло все эти ваши токены.

3

Заработал на крипте - это вывел кеш, а не то что у него есть куча монет которые типа чего-то стоят

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
0

Вывел кэш и исчез в закате.

"Не говори гоп", как гласит народная мудрость.

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

0

Я зачту и без вывода, но если он конвертнёт капитал в устоявшиеся токены, у которых значительный ежедневный объем торгов.

0

СМИ, ловите миллиардера:

Я утром сегодня заработал миллиард долларов.

Рецепт оказался простой и неожиданный.
Я в интернете нашел консольную команду как создать на диске файл определенной длины наполненный нулями.
После запуска команды в консоли я с удивлением обнаружил, что у меня на диске теперь есть файл размером в 1 ГБ!!! И он весь мой!!!

Я быстро смекнул какая это золотая жила, пошёл на кухню и продал жене первый байт от этого файла за 1 доллар. Попросил поддержать мой бизнес.

И всё! Теперь средняя рыночная стоимость 1 байта из моего файла - 1 доллар. А капитализация моего файла - 1 миллард долларов (а не как у этого неудачника!).

Маск, Безос, принимайте меня в миллиардеры!

Disclaimer: вы ознакомились с кратким курсом того как работает рынок ценных бумаг (токенов). Полный курс торговли на бирже и о том как стать миллиардером покупайте за 5 долларов! Только сегодня! Завтра будет по 4.