Беларусь падоўжыла бязвіз для еўрапейцаў да канца 2025 года
Бязвізавы ўезд на тэрыторыю Беларусі для грамадзян 38 еўрапейскіх краін падоўжаны да канца 2025 года. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржпагранкамітэта.
У ведамстве заявілі, што такое рашэнне было прынятае «ўлічваючы папулярнасць беларускага „бязвізу“ сярод замежнікаў».
Замежнікі па-ранейшаму змогуць прыязджаць у Беларусь без візы да 31 снежня 2025 года ўключна.
Паводле звестак Дзяржпагранкамітэта, ад пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму, ад 2022 года, Беларусь наведала больш за 1 мільён грамадзян краін Еўропы.
Першапачаткова бязвіз дзейнічаў толькі для грамадзян Польшчы, Літвы і Латвіі. У ліпені гэтага года бязвізавы ўезд у Беларусь увялі для грамадзян яшчэ 35 еўрапейскіх краін.
Читать на dev.by