Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Беларусь прадоўжыла падзенне ў топе краін для стартапаў

Беларусь заняла 82 месца ў штогадовым рэйтынгу Global Startup Ecosystem Index ад StartupBlink, у які ўвайшло 1000 гарадоў і 100 краін свету з найспрыяльнейшым асяроддзем для развіцця стартапаў. Гэта на дзве пазіцыі ніжэй, чым год таму. Цяпер нас апярэджваюць такія краіны, як Манголія, Ліван і Пакістан.

1 каментарыя

Па Еўропе Беларусь страціла адзін радок і ідзе пад нумарам 42. Па Усходняй Еўропе яе з 20 на 21 месца адсунуў Азербайджан, які аўтары таксама адносяць да гэтага рэгіёна.

У топе гарадоў Беларусь прадстаўленая толькі Мінскам. Ён нечакана падскочыў на 319 месца (+44). Да гэтага апошнія тры гады нашая сталіца губляла пазіцыі. Па Усходняй Еўропе ў Мінска 23 месца (+4).

Больш за ўсё інвестыцый за апошні час Беларусь прыцягнула ў 2021 годзе — $2,9 млн, паводле ацэнак аўтараў даклада. У 2022-м было $200 тысяч, а ў 2023-м яны вычарпаліся зусім.

Сярод найбольш вядомых стартапаў родам з Беларусі ў StartupBlink называюць Ninjapromo і RocketData, якія працуюць у сферы дзіджытал-маркетынгу, аграстартап OneSoil і медыяплатформу Scorum.

Паводле слоў аўтараў даклада, Беларусь валодае велізарнымі магчымасцямі дамагчыся поспеху на сусветнай арэне, але не рэалізуе іх. Яны адзначаюць высокую кваліфікацыю мясцовых ІТ-спецыялістаў і наяўнасць — у мінулым — разумных мер развіцця стартап-экасістэмы. Аднак палітычная нестабільнасць і міжнародная ізаляцыя, асабліва пасля пачатку вайны ва Украіне, а таксама адток каштоўных кадраў ствараюць вялікія складанасці для бізнэсу. Многія кампаніі былі вымушаныя перабрацца за мяжу. У асноўным у краіне застаюцца стартапы на пасяўной і перадпасяўной стадыі.

Як вынік — вялізная прорва паміж сапраўдным патэнцыялам Беларусі і тым, што мы маем сёння. Рэцэпт ад StartupBlink — вярнуць давер інвестараў і мясцовых прадпрымальнікаў, а таксама заахвоціць вярнуцца тых, хто эміграваў. Акрамя таго, іх трэба пераканаць базіраваць свае кампаніі ў Беларусі і разглядаць яе як патэнцыйны рынак.

У цэлым найлепшым горадам для стартапаў зноў прызнаны Сан-Францыска, а найлепшай краінай — ЗША. Поўную версію даклада можна паглядзець па спасылцы.

Минск упал на 82 строчки в глобальном рейтинге стартап-экосистем
Минск упал на 82 строчки в глобальном рейтинге стартап-экосистем
По теме
Минск упал на 82 строчки в глобальном рейтинге стартап-экосистем
Між Манголіяй і Эквадорам: у Беларусі мінус 10 пазіцый за год у топ-100 краін для стартапаў
Між Манголіяй і Эквадорам: у Беларусі мінус 10 пазіцый за год у топ-100 краін для стартапаў
Па тэме
Між Манголіяй і Эквадорам: у Беларусі мінус 10 пазіцый за год у топ-100 краін для стартапаў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

6

А как-же заказчики andy? Он же себе уже 6 котеджей купил, 12 внедорожников иностранного производства. Два магнитафона импортых, портсигар, etc. И вокруг него все только багатеют, оплата растёт... Где это всё?