Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Беларусь у сусветным топе-3 па колькасці журналістаў за кратамі

Паводле даных міжнароднай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў», проста цяпер у свеце знаходзіцца пад вартай 521 журналіст. Гэта менш за 569 журналістаў, якія сустрэлі ў зняволенні 2023-ы год, але ў свежай сумнай статыстыцы адзначылася Беларусь.

6 каментарыяў

Нашая краіна трапіла ў топ-3 па колькасці журналістаў за кратамі разам з Кітаем і М’янмай. Кітай — зноў абсалютны лідар у гэтым плане: тут у турме сядзіць 121 работнік медыйнай сферы, то-бок амаль чвэрць ад агульнасусветнай лічбы. У М’янме ў няволі 68 іх калегаў.

«Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, дзе працягваюць узмацняцца рэпрэсіі, уваходзіць у тройку краін, дзе затрымліваюць больш за ўсё журналістаў: тут у турме знаходзяцца 39 чалавек (на 7 больш, ніж у 2022 годзе)», — адзначаюць аўтары даклада. А па колькасці арыштаваных журналістак Беларусь і зусім займае другое месца пасля Кітая: 10 супраць 14.

На глабальным узроўні 6 з 8 самых суровых тэрмінаў атрымалі менавіта журналісты жаночага полу. Прычым тры месцы ў сумным топе атрымалі журналісткі ў Беларусі: гэта Марына Золатава і Людміла Чэкіна, якім прысудзілі па 12 гадоў калоніі, і Валерыя Касцюгова, якая адбывае 10 гадоў.

Поўную версію даклада «Рэпарцёраў без межаў» можна паглядзець па спасылцы.

У Беларусі стала яшчэ горш са свабодай прэсы
У Беларусі стала яшчэ горш са свабодай прэсы
Па тэме
У Беларусі стала яшчэ горш са свабодай прэсы
12 гадоў калоніі. Суд вынес прысуды ў справе «Тут Бай Медыя»
12 гадоў калоніі. Суд вынес прысуды ў справе «Тут Бай Медыя»
Па тэме
12 гадоў калоніі. Суд вынес прысуды ў справе «Тут Бай Медыя»

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

Список предвзятый и обслуживает американские интересы, что видно по Китаю на 1 месте.

Про Ассанжа ни слова, не видят, не слышат, не борются с американским режимом, репресирующим журналистов.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 15 снежня 2023, 13:49

0

Чего вы ждали от организации "Репортеры без ̶я̶и̶ц̶границ"

0

пжлста. я вас умоляю. составьте правильный список! который будет обслуживать наши интересы!

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 17 снежня 2023, 12:46

-1

В США 0 тк там не церемонятся

0

Смешно)) Кейсов полно. Даже рашатудей взять)))

0

Удивительно что США в этом списке нет, сразу показывает чистоту аналитики.
Кейсов полно, достаточно погуглить.