Беларусь уводзіць бязвіз для грамадзян 35 еўрапейскіх краін

Бязвізавы рэжым уезду на тэрыторыю Беларусі пачне дзейнічаць ад 8:00 19 ліпеня. Пра гэта паведамляе МЗС.

8 каментарыяў

«Грамадзяне ўсіх еўрапейскіх краін, у дачыненні да якіх Беларусь прымяняе візавы рэжым, ад 19 ліпеня могуць уязджаць і выязджаць праз усе наземныя і паветраныя міжнародныя пункты пропуску па дзейных дакументах», — заявілі ў Міністэрстве. 

Замежнікі, якія ўехалі па бязвізе, змогуць знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі не больш за 30 сутак ад дня ўезду. Бязвізавы рэжым уезду і выезду будзе дзейнічаць да 31 снежня 2024 года. 

У МЗС удакладнілі, што дзейны рэжым бязвізавага ўезду праз наземныя пункты пропуску для грамадзян Латвіі, Літвы, Польшчы і іншых краін таксама захоўваецца.


Читать на dev.by