Беларусь выйшла з пагаднення з Польшчай аб прызнанні вышэйшай адукацыі і вучоных ступеняў

Пагадненне дзейнічала з 2005 года.
11 каментарыяў

Беларусь спыніла дзеянне міжурадавага пагаднення з Польшчай пра ўзаемнае прызнанне дакументаў аб вышэйшай адукацыі і ступеняў у навуцы і мастацтве. Гэта прапісана ў пастанове Саўміна № 728 ад 25 кастрычніка 2022 года

«Савет міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе спыніць пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб прызнанні эквівалентнасці ў вышэйшай адукацыі, раўназначнасці вучоных ступеняў і ступеняў у галіне мастацтва, падпісанае ў Варшаве 28 красавіка 2005 года», — паведамляецца ў тэксце пастановы ад 25 кастрычніка № 728.

Пастанова набыла моц у дзень прыняцця.


Читать на dev.by