Беларусь заняла 5-е месца на міжнароднай матэматычнай алімпіядзе. Гэта найлепшы паказчык у Еўропе

22 ліпеня ў Вялікабрытаніі завяршылася Міжнародная матэматычная алімпіяда. Зборная Беларусі заняла 5-е месца, саступіўшы ЗША, Кітаю, Паўднёвай Карэі і Індыі.  

9 каментарыяў

Беларусы занялі самае высокае месца сярод еўрапейскіх краін. На 6-м радку размясцілася Вялікабрытанія. 

У беларускую каманду ўваходзілі школьнікі з розных гарадоў Беларусі. Трое вучняў гімназіі № 2 г. Віцебска ўзялі медалі: Іван Коршунаў заваяваў залаты медаль, бронзавыя — у Мацвея Арэшчанкі і Максіма Манастырскага. Золата атрымалі таксама школьнікі з Мінска — Міхаіл Райхман і Мацвей Вылягжанін, і Гомеля — Павел Цітоў. 

Матэматычныя задачы, якія ўдзельнікі вырашалі на Алімпіядзе, можна паглядзець тут.


Читать на dev.by