Беларуса пакараюць на $800K за крыпту

25-гадовага жыхара Брэсцкай вобласці затрымалі за незаконны абмен крыптавалюты, паведамляецца ў Telegram-канале МУС Беларусі. Нелегальны абарот перавысіў 2,5 мільёна рублёў — гэта прыкладна $800 тысяч.

4 каментарыя

Фігурант у якасці пасярэдніка здзяйсняў угоды на спецыялізаваных біржах. Ён канвертаваў і выдаваў наяўнымі грашовыя сродкі, у тым ліку выкрадзеныя ў грамадзян Беларусі. Транзакцыі праводзіў праз смартфон. Крыптавалютчыка затрымалі з доказамі падчас адной з угодаў.

На мужчыну склалі адміністрацыйны пратакол за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Яму пагражае буйны штраф і канфіскацыя сродкаў. У даход дзяржавы будзе канфіскаваная крыпта, а таксама ўся сума, што прайшла праз крыптагаманцы.

Беларусаў абвінавацілі ў кібератацы на кіруючую партыю Польшчы
Па тэме
Беларусаў абвінавацілі ў кібератацы на кіруючую партыю Польшчы

Читать на dev.by