Беларусам будуць на суткі блакаваць інтэрнэт у роўмінгу пры ўездзе ў Расію
Блакіроўка пачынае дзейнічаць аўтаматычна з моманту першай рэгістрацыі і працягваецца 24 гадзіны, пасля чаго здымаецца. Калі на працягу 3 дзён пасля зняцця блакіроўкі па сім-карце няма актыўнасці, блакіроўка прымяняецца зноў.
Галасавыя званкі працуюць без абмежаванняў незалежна ад блакіроўкі. Аператары просяць па магчымасці выкарыстоўваць Wi-Fi для перадачы даных.
Як піша Mobile-Review, адключаць мабільны інтэрнэт для замежных сім-карт, якія знаходзяцца ў роўмінгу ў Расіі, пачалі на мінулым тыдні. Спачатку гэта тычылася шэрагу прыгранічных тэрыторый, але цяпер распаўсюдзілася на іншыя рэгіёны краіны. Выданне тлумачыць, што гэта робіцца для барацьбы з дронамі. Як доўга будзе дзейнічаць абмежаванне, невядома. Блакіроўка закранае як пластыкавыя сім-карты, так і eSIM.
Читать на dev.by