Мінабароны абвяргае, што тым, хто не зверыўся ў ваенкамаце, забароняць выезд

Ваеннаабавязаным Брэсцкай вобласці, якія не прайшлі зверкі даных у ваенкамаце, хочуць забараніць выезд за мяжу. Пра гэта заявіў ваенны камісар Брэсцкай вобласці Алег Канавалаў, каментуючы завяршэнне працэдуры зверкі ўліковых даных ваеннаабавязаных. 

UPD. Мінабароны абвергла ўвядзенне забароны.

24 каментарыяў

— Пачынаючы ад лютага людзям, якія не прайшлі зверкі, хутчэй за ўсё абмяжуюць выезд з Беларусі і, магчыма, прыменяць нейкія яшчэ абмежаванні, — заявіў ваенкам.

Ён удакладніў, што ў рэгіёне зверку даных прайшлі 97% ваеннаабавязаных. 3% грамадзян, якія не прайшлі зверку, могуць зрабіць гэта да канца студзеня. 

Мінабароны адрэагавала на заяву ваенкама Брэсцкай вобласці і заявіла, што ніякіх забарон уводзіцца не будзе. 

— Да грамадзян Беларусі, якія не прайшлі праверкі ўліковых даных ваеннаабавязаных, не будуць прымяняцца абмежаванні на выезд за межы краіны. Асобы, якія не мелі магчымасці прайсці праверку ўліковых даных ваеннаабавязаных у 2022 годзе, могуць зрабіць гэта ў зручны час у камісарыятах па месцы жыхарства, — гаворыцца ў паведамленні міністэрства. 

Зверка ўліковых даных ваеннаабавязаных праводзілася ад сярэдзіны кастрычніка да снежня 2022 года. На гэтым тыдні Мінабароны заявіла, што ўсе мерапрыемствы завершаныя. Усяго зверку прайшлі больш за 95% ваеннаабавязаных.


Читать на dev.by