Беларусам сталі недаступныя буйныя гульнявыя парталы
23 жніўня ў карыстальнікаў з Беларусі і Расіі пачаліся праблемы з доступам да буйнога інтэрнэт-выдання пра відэагульні IGN і платформы How Long To Beat для збору статыстыкі пра тое, колькі часу займае праходжанне розных гульняў. Пра гэта піша DTF.
Пры пераходзе на сайт усплывае паведамленне пра памылку 403 (забаронены доступ). Абодва належаць амерыканскай медыякампаніі Ziff Davis. Мадэратар How Long To Beat пацвердзіў на форуме сайта, што рашэнне было прынятае мацярынскай кампаніяй.
«Прыносім прабачэнні за гэтую сітуацыю. Юрыдычная каманда нашай мацярынскай кампаніі прымусіла заблакаваць увесь трафік з Расіі, Беларусі і яшчэ некалькіх краін. У нас няма права голасу ў гэтым пытанні», — адзначыў мадэратар. Якія яшчэ краіны закране гэтае рашэнне, ён не ўдакладніў.
Пры гэтым іншыя выданні Ziff Davis у беларусаў пакуль адкрываюцца без памылак. Кампаніі таксама належаць рэсурсы Eurogamer, GamesIndustry.biz і Rock Paper Shotgun.
Читать на dev.by