Літва плануе выдаваць пашпарт замежніка на 3 гады (беларусам таксама)
Літоўскае МУС прапанавала Сейму павялічыць тэрмін дзеяння праязных дакументаў замежнікаў. Цяпер такі праязны дакумент у Літве дзейнічае год (як і ў Польшчы). Яго тэрмін прапануюць падоўжыць да трох гадоў, заўважыў Dzik Pic.
«Мы гаворым пра людзей, якія бягуць ад рэжыму, а не пра кіроўцаў грузавікоў ды іншых рабочых. Менавіта тут апазіцыянерам даецца такая магчымасць — для тых, у каго ёсць дазволы на пражыванне на гуманітарных падставах, я б, пэўна, так выказаўся», — заявіў намеснік міністра МУС Арнольдас Абрамавічус.
На праязны дакумент замежніка змогуць прэтэндаваць не толькі беларусы з гуманітарным ДНЖ, але і іншыя — «усе, хто не можа атрымаць пашпарт з аб’ектыўных прычын», удакладнілі ў МУС,
Паводле падлікаў уладаў краіны, на праязны дакумент замежніка ў Літве могуць прэтэндаваць да 20 тысяч беларусаў.
На мінулым тыдні ў Беларусі набыў моц указ № 278. У адпаведнасці з ім консульствы Беларусі за мяжой больш не будуць абменьваць пашпарты грамадзянам. Гэта датычыцца і тых грамадзян РБ, якія аформілі пастаяннае пражыванне за мяжой. Па новыя дакументы прапануюць звяртацца ў органы ўнутраных спраў па месцы апошняй рэгістрацыі месца жыхарства».
Прадоўжыць пашпарт праз консульства таксама будзе няможна. Давядзецца ехаць у Беларусь і мяняць дакументы па месцы рэгістрацыі.
Читать на dev.by