Беларусам забароняць працаваць на аб’ектах крытычнай інфраструктуры ў Латвіі

Сейм Латвіі ў чацвер падтрымаў у другім чытанні папраўкі да закона аб нацыянальнай бяспецы, якія прадугледжваюць забарону для грамадзян Беларусі і Расіі на працаўладкаванне або аказанне паслуг у крытычнай інфраструктуры, паведамляе Delfi.

3 каментарыя

Крытычная інфраструктура — гэта размешчаныя ў Латвіі аб’екты, сістэмы або іх часткі, што адыгрываюць значную ролю ў забеспячэнні важных грамадскіх функцый, а таксама ў ахове здароўя, бяспекі, эканамічнага або сацыяльнага дабрабыту людзей.

Паводле паправак, грамадзяне Беларусі і Расіі не змогуць працаўладкоўвацца або аказваць паслугі ў крытычнай інфраструктуры ці ў асабліва значнай на еўрапейскім узроўні крытычнай інфраструктуры, калі для гэтага патрабуецца доступ да інфармацыі або тэхналагічнага абсталявання, важных для функцыянавання гэтай інфраструктуры. Працоўная дзейнасць на такіх аб’ектах для грамадзян дзвюх краін будзе магчымай толькі ў выключных выпадках — на падставе асобнага дазволу латвійскага органа дзяржаўнай бяспекі.

Акрамя таго, папраўкі забараняюць фізічным і юрыдычным асобам з Беларусі і Расіі станавіцца ўласнікамі, кіраўнікамі або фактычнымі бенефіцыярамі крытычнай інфраструктуры або інфраструктуры еўрапейскага значэння. Таксама беларусы і расіяне не змогуць займаць пасады ў структурах такой інфраструктуры.

Беларусаў абавяжуць паведамляць пра знаходжанне ў Латвіі пры ўездзе з краін Шэнгену
Па тэме
Беларусаў абавяжуць паведамляць пра знаходжанне ў Латвіі пры ўездзе з краін Шэнгену
Латвія забароніць наогул усім беларусам набываць нерухомасць у краіне. Забіраць не будуць (пакуль)
Па тэме
Латвія забароніць наогул усім беларусам набываць нерухомасць у краіне. Забіраць не будуць (пакуль)
Беларусаў з ВНЖ у Літве стала рэзка менш за квартал — амаль як за ўвесь мінулы год
Па тэме
Беларусаў з ВНЖ у Літве стала рэзка менш за квартал — амаль як за ўвесь мінулы год

Читать на dev.by