Беларусаў за мяжой прапануюць пазбавіць бясплатнага лячэння на радзіме

Міністэрства аховы здароўя ўжо прапрацоўвае пытанне, як скасаваць планавую бясплатную меддапамогу для тых, хто «не ўдзельнічае ў працоўным працэсе». Такую тэму абмяркоўвалі на СТВ з намеснікам міністра аховы здароўя. 

25 каментарыя

— Адная рэч, калі сапраўды да нас прыязджаюць нашыя замежныя сябры, яны аплачваюць гэтыя паслугі. А іншы момант, мы ведаем, вельмі многія нашыя суайчыннікі, маючы беларускі пашпарт, пражываючы ў іншай краіне, трацячы грошы там, прыязджаюць у Беларусь чэк-ап правесці, атрымаць медыцынскую дапамогу бясплатна. Сацыяльная дзяржава, мы даем такую магчымасць любому грамадзяніну Беларусі. Алена Мікалаеўна, можа, пара гэтую лавачку прыкрываць? — спыталі на беларускім дзяржТБ намесніцу міністра аховы здароўя Алену Краткову. 

Тая адказала, што пытанне прапрацоўваецца: 

— Экстранная дапамога ў любой сітуацыі будзе аказвацца бясплатна. А вось што тычыцца стаматалагічных паслуг, тых жа планавых шпіталізацый… На мой погляд, гэта сапраўды так. Бо мы не ўяўляем, у якія грошы абыходзіцца дзяржаве ахова здароўя. І гэта складае на 22-ы год каля 4,5% ВУП, на наступны год з ростам.

Нагадаем, у 2022 годзе ў новую рэдакцыю Канстытуцыі дадалі агаворку, якая тычыцца бясплатнай медыцыны для ўсіх грамадзян. Цяпер арт. 45 Канстытуцыі гучыць так: «Грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права на ахову здароўя, уключаючы бясплатнае лячэнне за кошт дзяржаўных сродкаў у парадку, вызначаным законам».

Чыноўнікі: ільготу 9% налета Парку не вернуць. А вось наконт «Вялікага каменя» ёсць сумневы
Па тэме
Чыноўнікі: ільготу 9% налета Парку не вернуць. А вось наконт «Вялікага каменя» ёсць сумневы

Читать на dev.by