Беларускі стартап FAMS падняў $400К на прэсід-раўндзе

Сярод інвестараў — таксама знаёмыя беларусы.

10 каментарыяў

Стартап FAMS, які дапамагае бацькам выбудаваць эмацыйныя сувязі з дзецьмі з дапамогай дыялогу, сабраў $400К на перадпасяўным раўндзе, паведамляе itlogs.com.

Раўнд узначаліў фонд SMOK Ventures, які інвесціруе ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, вядомы бізнэс-анёл, сузаснавальнік Bulba Ventures Андрэй Аўсіевіч, партнёр Flint Capital і ранні інвестар Flo Зміцер Смірноў. Акрамя таго, у раўндзе ўдзельнічалі прадстаўнікі Pinterest, у тым ліку экс-Vochi Ілля Лясун.

FAMS заснаваны беларускамі Аленай Малюцінай (мы памятаем яе па Artyline) і Дар’яй Калкоўскай (яна сямейны псіхолаг).

Праграма FAMS абяцае бацькам дапамогу ў вырашэнні тыповых праблем у зносінах з дзецьмі, развівальныя праграмы і займальныя рытуалы для фармавання здаровых звычак у дзіцяці. Стартап плануе выкарыстоўваць інвестыцыі на распрацоўку і прасоўванне, прыцягненне карыстальнікаў і даследаванне новых рынкаў.

— Мы не вучым бацькоў, як жыць і што рабіць. Замест гэтага мы даем ім выбар і з дапамогай сімулятара паказваем наступствы іх штодзённага камунікацыйнага выбару, — кажа Алена Малюціна.

— Рынак праграм для бацькоў перапоўнены няякасным кантэнтам, і я лічу, што ў FAMS ёсць шанец стварыць нешта большае: глабальную супольнасць, бяспечную прастору для навучання бацькоў, абмену інфармацыяй і зносін адны з аднымі, доўгачаканы дапаможнік для вашага дзіцяці, — заявіў партнёр-заснавальнік SMOK Ventures Барыс Мусяляк.

«Стараюсь переключать внимание инвесторов с себя на слайды». Artyline превращает скетчи в макеты — это должно помочь дизайнерам и PM 
По теме
«Стараюсь переключать внимание инвесторов с себя на слайды». Artyline превращает скетчи в макеты — это должно помочь дизайнерам и PM

Читать на dev.by