Беларускія банкі рызыкуюць трапіць пад санкцыі ў Еўропе з-за расійскага стэйблкойна

У ЕС плануюць накласці санкцыі на стэйблкоін A7A5 — лічбавую валюту, забяспечаную расійскім рублём і звязаную з мясцовымі падсанкцыйнымі структурамі, даведаўся Bloomberg. А таксама на шэраг банкаў, уключаючы беларускія, якія датычныя да аперацый з ім. 

Пакінуць каментарый

Згодна з дакументамі, з якімі азнаёмілася выданне, плануецца забараніць любым кампаніям і грамадзянам у еўрапейскай юрысдыкцыі наўпрост ці ўскосна ўдзельнічаць у аперацыях з гэтым токенам. Акрамя таго, ЕС мае намер прыняць меры супраць шэрагу банкаў у Расіі, Беларусі і краінах Цэнтральнай Азіі, якія дапамагаюць праводзіць крыптавалютныя транзакцыі, звязаныя з гэтым токенам.

A7A5 — адзіны ў Расіі стэйблкоін. Створаны кампаніяй A7 — сістэмай для трансгранічных плацяжоў, якая належыць малдаўскаму банкіру Ілану Шору і расійскаму дзяржаўнаму банку Промсвязьбанк. A7 і яе даччыныя структуры дапамагаюць расійскім кампаніям праводзіць міжнародныя плацяжы ў абыход амерыканскіх санкцый. У прыватнасці, гэта адбываецца пры ўдзеле расійскай крыптабіржы Garantex.

Промсвязьбанк трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі, ЕС і ЗША ў 2022 годзе пасля нападу Расіі на Украіну. Garantex таксама ўдзельнічала ў стварэнні A7A5 і таксама была ўнесена ў санкцыйныя спісы ў 2022 годзе. A7 апынулася пад санкцыямі ў гэтым годзе.

Нягледзячы на гэта, бізнес A7 расце. Паводле дадзеных «Ведамасцяў», кампанія праз «дачку» A7-Kyrgyzstan запусціла лічбавую вексельную сістэму для міжнародных разлікаў. Уладальнікі гэтых вексаляў могуць атрымліваць эквівалентную суму ў стэйблкоінах A7A5 на блокчэйне Tron наўпрост на свой крыптагаманец. Затым гэтыя токены можна абмяняць на расійскія рублі ў офісах A7 ці канвертаваць у іншыя валюты.

Паводле дадзеных аналітыкаў Elliptic, да канца верасня ў абарачэнні знаходзілася 41,6 млрд токенаў A7A5, а іх сукупны кошт ацэньваўся ў $496 млн. Агульны аб’ём усіх транзакцый з гэтым стэйблкоінам на той момант складаў $68 млрд.

Для ўступлення санкцый у сілу патрабуецца згода ўсіх краін-членаў ЕС. Да гэтага моманту дакументы могуць быць зменены.

На Мосбіржы сказалі, што Беларусь апярэджвае Расію ў сферы лічбавых актываў
Па тэме
На Мосбіржы сказалі, што Беларусь апярэджвае Расію ў сферы лічбавых актываў

Читать на dev.by