ІТ-кампаніі з беларускімі каранямі ў топе падаткаплацельшчыкаў Літвы

Дзяржаўная падатковая інспекцыя Мінфіна Літвы апублікавала статыстыку за першыя тры кварталы 2025 года. Як заўважылі незалежныя медыя, у спіс найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў краіны ўвайшлі IT-кампаніі з беларускімі каранямі.

2 каментарыя

Так, 95 месца ў пераліку заняла EPAM Sistemos, якая за ўказаны перыяд заплаціла ў літоўскую казну больш за €11,9 млн. На 122 месцы ідзе Wargaming Vilnius, яе ўклад у бюджэт балтыйскай краіны за студзень-верасень — больш за €9,8 млн. 290 пазіцыю заняла Gurtam — больш за €4,7 млн.

Flo Health крыху не дацягнула да топ-500, але затое трапіла на 28 месца сярод найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў у IT-сферы — яна пералічыла ў бюджэт Літвы €2,7 млн. EPAM і Wargaming у галіновым спісе адпаведна на 4 і 5 пазіцыях. На 36 месцы размясцілася MA Lithuania (Melsoft) — €2,3 млн. Gurtam трапіла на 4 месца ў катэгорыі, звязанай са стварэннем і распаўсюджваннем кантэнту.

Больш Google і Apple. Стартап з беларускімі каранямі нечакана выплаціў самыя вялікія зарплаты ў Літве
Па тэме
Больш Google і Apple. Стартап з беларускімі каранямі нечакана выплаціў самыя вялікія зарплаты ў Літве
У топ-3 тэхнакампаній Украіны па выручцы — дзве EPAM
Па тэме
У топ-3 тэхнакампаній Украіны па выручцы — дзве EPAM

Читать на dev.by