Беларускія студэнты распрацоўваюць камп'ютарную гульню пра Тураў
Гульня называецца Tales of Meadow. Гэта першы праект студыі Qualestory Games, якую заснавалі чацвёра беларускіх студэнтаў, піша выданне «Мінская праўда».
Сюжэт заснаваны на гісторыі Беларусі, а само дзеянне разгортваецца ў XI–XIII стагоддзях на тэрыторыі Тураўскага княства. Галоўны герой, за якога трэба будзе гуляць, — рыцар, сын пасадніка, якому неабходна разгадаць таямніцу старажытнага ордэна.
У камандзе праекта 11 чалавек разам з заснавальнікамі студыі. Распрацоўка гульні вядзецца ад красавіка 2023 года. Выхад гульні чакаецца ў другой палове 2025 года.
Вось як выглядае гульня на дадзены момант.
Читать на dev.by