Беларускі банк пачаў адкрываць «віртуальныя офісы» ў рэгіёнах

МТБанк пачаў адкрываць у раённых цэнтрах віртуальныя офісы, якія можна наведаць па QR-кодзе на спецыяльным банеры. Яны будуць размяшчацца ў тых гарадах, дзе няма фізічных аддзяленняў банка або аддаленых працоўных месцаў, піша Office Life.

1 каментарый

Адсканаваўшы QR-код, чалавек трапляе ў мабільную аплікацыю Moby, у якой можа карыстацца паслугамі банка. Напрыклад, у віртуальным офісе можна замовіць карткі з дастаўкай, адкрыць уклад, аформіць крэдыт, абмяняць валюту ці зарэгістравацца ў сістэме лаяльнасці.

Такія «офісы» ў ліпені з’явіліся ў Рагачове, Крычаве і Лунінцы. Хутка банеры для пераходу ў віртуальны офіс стануць даступнымі ў Смалявічах, Мар'інай Горцы, Мастах, Полацку і Паставах.

Хацелі як лепш: у беларускіх крамах амаль удвая выраслі чэргі з-за QR-кодаў
Па тэме
Хацелі як лепш: у беларускіх крамах амаль удвая выраслі чэргі з-за QR-кодаў
У банкаўскай сферы Беларусі будзе больш айцішнікаў
Па тэме
У банкаўскай сферы Беларусі будзе больш айцішнікаў

Читать на dev.by