Беларускі бізнэс скардзіцца на Wildberries. З маркетплэйсам ужо «шчыльна працуюць»

Прадстаўнікі беларускага бізнесу скардзіліся на праблемы ва ўзаемадзеянні з расійскай пляцоўкай Wildberries. У сувязі з гэтым учора ў Мінску арганізавалі сустрэчу кіраўнікоў прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці з гендырэктарам кампаніі ў Беларусі, а таксама кіраўнікамі профільных міністэрстваў і ведамстваў. Яе правяла першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч.

1 каментарый

Раней удзельніцы Рэспубліканскага форуму жанчын-прадпрымальніц агучылі шэраг прэтэнзій да Wildberries, сярод якіх — адсутнасць дыялогу з кіраўніцтвам расійскай пляцоўкі, цяжкасці з афармленнем дакументаў, сертыфікацыяй, выплатай падаткаў і іншае.

«Шчыльна працуем з гэтым суб’ектам гаспадарання. Яго кіраўніцтва зацікаўлена ў выбудоўванні плённых адносін з нашымі вытворцамі, каб беларускія брэнды масава прысутнічалі на маркетплэйсе. Зразумела, што заканадаўства Расіі і Беларусі рознае, ёсць моманты, дзе іх трэба ўзгадніць адзін з адным. Неабходныя канцэптуальныя рашэнні мы абавязкова знойдзем, а для ўрэгулявання пытанняў, якія патрабуюць дадатковай прапрацоўкі, зробім патрэбныя крокі», — цытуе чыноўніцу агенцтва «Мінск-Навіны».

Па яе словах, многія айчынныя вытворцы ўжо пачалі супрацоўнічаць з маркетплэйсам, таму што «для вытворцаў гэта вельмі выгодна».

«Тут галоўнае знайсці або нават адчуць тое, што зацікавіць пакупнікоў, што зараз запатрабавана. Сёння гандаль на маркетплэйсах — гэта асаблівая ніша, якую часта засвойвае асобны штат супрацоўнікаў — маладых, больш крэатыўных, якія добра разбіраюцца ў сучасных тэхналогіях», — адзначыла Лазарэвіч. І дадала, што ў далейшым будуць праводзіцца іншыя сустрэчы, каб дапамагаць прадаўцам разбірацца з гандлем праз інтэрнэт.

«Цікавы дружалюбны рынак». Як расійскі ІТ-бізнес апаноўвае Беларусь
Па тэме
«Цікавы дружалюбны рынак». Як расійскі ІТ-бізнес апаноўвае Беларусь
«Белпошта» расказала, калі запусціць «забойцу» Wildberries і Ozon (спойлер: зусім хутка)
Па тэме
«Белпошта» расказала, калі запусціць «забойцу» Wildberries і Ozon (спойлер: зусім хутка)

Читать на dev.by