Беларускі фудтэх Delivio выйшаў на міжнародны рынак

Беларускі фудтэх-сэрвіс Delivio пачынае працу ў Ашхабадзе — сталіцы Туркменістана. Пра гэта паведамляецца на сайце ПВТ.

Пакінуць каментарый

Delivio — сэрвіс дастаўкі ежы, які працуе з 2019 года. Платформа аб’ядноўвае больш за 800 рэстарацый і крамаў, абслугоўвае сотні тысяч карыстальнікаў і прадастаўляе рашэнні для карпаратыўнага харчавання, дастаўкі на далёкія адлегласці, самавывазу са зніжкамі і кэшбэкаў ад банкаў-партнёраў.

Туркменістан стаў першым замежным рынкам для Delivio. Мясцовым карыстальнікам будзе даступна дастаўка ежы з рэстаранаў, прадуктаў з крамаў, харчаванне для офісных супрацоўнікаў, а таксама адаптаваная сістэма кіравання для рэстаранаў і службаў дастаўкі. Зрабіць заказ можна будзе праз лакалізаваныя мабільныя аплікацыі і сайт.

«Мы развівалі Delivio як устойлівую і тэхналагічную платформу з глыбокім разуменнем лагістыкі і працэсаў у дастаўцы. Выхад на замежны рынак — гэта пацвярджэнне сталасці нашага прадукту і яго гатоўнасці да маштабавання», — адзначыў дырэктар кампаніі Андрэй Судакоў.

HYPERVSN з беларускімі каранямі стала пераможцай World Future Awards
Па тэме
HYPERVSN з беларускімі каранямі стала пераможцай World Future Awards
Расійскія маркетплэйсы кантралююць амаль палову рынку электроннага гандлю Беларусі
Па тэме
Расійскія маркетплэйсы кантралююць амаль палову рынку электроннага гандлю Беларусі

Читать на dev.by