Беларусы робяць АІ-доктара і хочуць дапамагаць мільярдам. Расказваем аб праекце
У Юрыя Мельнічка ў інвестпартфелі новы стартап, медыцынскі асістэнт Doctorina AI. Збіраецца ахапіць мільярды людзей.
У Юрыя Мельнічка ў інвестпартфелі новы стартап, медыцынскі асістэнт Doctorina AI. Збіраецца ахапіць мільярды людзей.
У Юрыя Мельнічка ў інвестпартфелі новы стартап, медыцынскі асістэнт Doctorina AI. Збіраецца ахапіць мільярды людзей.
На Product Hunt выходзіць новы стартап беларусаў, бэта-версія медыцынскай платформы Doctorina AI, які працуе на аснове Open AI. Інвестар і натхняльнік праекта — Юрый Мельнічак, сярод кафаўндараў і сяброў каманды — іншыя беларусы. Сузаснавальніца Дар’я Царык расказала, нашто і як каманда робіць Doctorin’у.
Аўтар ідэі і фаўндар — Юрый Мельнічак, ён сабраў каманду кафаўндараў і праз Melnichek Investments прафінансаваў праект. Іншыя фаўндары:
Дар’я Царык, CEO праекта. Была дырэктаркай пацыенцкай супольнасці, больш за 10 гадоў займалася медыцынскай адвакацыяй, зборам дабрачынных сродкаў на дарагое абсталяванне і прэпараты.
Ганна Платніцкая, Chief Medical Director. Доктарка-педыятарка, мае вялікі досвед у дабрачыннай медыцыне, кіравала дабрачыннымі клінікамі ў Гватэмале і Нікарагуа.
Аляксандр Сялецкі, Chief Operating Officer. Эксперт у сферы фінансаў, камплаенсу і карпаратыўных структур, займаўся кансалтынгам у высокарызыкоўных індустрыях.
Разам з чатырма фаўндарамі ў камандзе дзевяць чалавек. Яны жывуць у розных краінах — Італіі, Германіі, Польшчы, Гватэмале, Беларусі, на Кіпры.
Зрабіць медыцынскія кансультацыі даступнымі кожнаму, стварыць паўнавартасную анлайн-клініку без дактароў-«чалавекаў».
— Больш за 4 млрд чалавек у свеце не мае доступу да базавых медыцынскіх паслуг, уключаючы першасныя кансультацыі, і ў найбліжэйшыя дзесяцігоддзі афлайн-доступу яны не атрымаюць. Ганна бачыла гэта на свае вочы ў Гватэмале і Нікарагуа, а я бачу цяпер у Германіі. То-бок гэта праблема не толькі бедных краін. Пераехаўшы ў Берлін, я сутыкнулася з бясконцымі чэргамі да дактароў. Незалежна ад наяўнасці страхоўкі чаканне можа доўжыцца тыдні і месяцы, а да вузкіх спецыялістаў — нават паўгода. Рэч не толькі ў бюракратыі, але і ў вострым недахопе дактароў, праз што мільёны людзей застаюцца без своечасовай дапамогі.
Гэтае пытанне камандзе пастаянна задаюць інвестары і партнёры. Яны адказваюць так: ChatGPT не створаны для медыцынскіх кансультацый, ён не вядзе дыялогу так, каб на аснове некалькіх сімптомаў давесці чалавека да лагічнага заключэння, не задае ўдакладняльных пытанняў, не правярае гіпотэз, не карэктуе кірунку кансультацыі.
Дар’я Царык:
— Калі мы пачалі распрацоўваць Doctorina.com на базе OpenAI, мы, вядома ж, сутыкнуліся з тым, што ChatGPT быў недастаткова надзейным. Але замест таго, каб зрабіць выснову, што LLM не працуюць у медыцыне, мы распрацавалі сістэму ацэнкі якасці ды ітэратыўна паляпшалі нашую мадэль да таго часу, пакуль яна не пачала стабільна пераўзыходзіць дактароў (паводле нашага ўнутранага эвалу, які мы ўжо разглядаем як асобны прадукт).
Нашыя дактары (яны спецыялісты ў галіне гінекалогіі, анкалогіі, педыятрыі) разам з інжынерамі на аснове тысяч пракрутак кейсаў дамагаюцца таго, каб сістэма апрацоўвала кожны выпадак ідэальна — то-бок ставіла тэставы дыягназ і давала пратакольную рэкамендацыю. Асноўная задача — кантраляваць якасць збору даных, іх аналіз і наступную выдачу рэкамендацый. Мы дасягнулі таго, што мультыагентная эвал-сістэма імітуе медыцынскі дыялог. Сістэма ацэньвае зададзеныя пытанні, пастаўленыя дыягназы, прызначэнні. А дактары ацэньваюць і кантралююць правільнасць ацэнкі.
Ці чытае Doctorina аналізы?
Так. На гэты момант мы апрацоўваем любыя віды лабараторных тэстаў (нават рукапісныя) у pdf, .jpg, .jpeg, .png — пакуль толькі адную старонку за раз, але неўзабаве праапдэйцім. І не толькі тэсты — таксама можам апрацаваць рукапісныя рэцэпты/рэкамендацыі і абмеркаваць іх.
AI-мадэлі раз-пораз галюцынуюць. Што вы з гэтым робіце?
Doctorina яшчэ ні разу не галюцынавала.
Складанасці звязаныя не з памылкамі або галюцынацыямі, а зусім з іншымі рэчамі:
— Карэктнасцю і паўнатой пытанняў — важна, каб сістэма пыталася пра ўсе ключавыя аспекты.
— Паўнатой інфармацыі ад карыстальнікаў — людзі не заўсёды правільна апісваюць сімптомы і анамнез.
— Разуменнем кантэксту карыстальніка: часам важна ўдакладняць дэталі праактыўна.
Вялікія моўныя мадэлі неверагодна карысныя ў медыцыне, але гатовая мадэль «са скрынкі» не дасць адразу ідэальных адказаў. Важны пісьменны падыход: магутная сістэма ацэнкі, пастаянныя ітэрацыі запытаў, мадэляў і ўзаемадзеянняў агентаў.
Цяпер нашая асноўная задача — глыбокая дэталізацыя рэкамендацый і дапрацоўка ключавых функцый, якія дазволяць ператварыць Doctorina.com у паўнавартасны AI-тэлемедыцынскі сэрвіс. Мы працуем над тым, каб платформа не проста аналізавала сімптомы, але і забяспечвала якасныя медыцынскія рэкамендацыі, інтэгравала неабходныя сэрвісы і станавілася зручным інструментам для карыстальнікаў.
Medical device ліцэнзію каманда плануе атрымаць у 2026 годзе. Пакуль яе няма, працуе дысклэймер пра тое, што Doctorina — гэта бэта-прадукт, які не можа замяніць прафесійную медыцынскую кансультацыю або дыягностыку.
Doctorina is currently in beta testing. It does not replace professional medical advice, diagnosis, or treatment and does not operate under a medical license. Always consult with a licensed healthcare provider for any! medical concerns.
Дар’я Царык:
— Бягучы функцыянал абавязвае нас выконваць заканадаўства па абароне персанальных даных (напрыклад, GDPR і HIPAA). У будучыні мы плануем атрымліваць ліцэнзіі і сертыфікаты, каб стаць паўнавартаснай AI-клінікай.
Цяпер мы кіруемся стандартнымі дысклэймерамі і ў кожным дыялогу выразна пазначаем, кім мы з’яўляемся і кім не з’яўляемся.
Аднак, назіраючы за тым, што адбываецца ў ЗША, мы разумеем, што ў набліжэйшыя гады — асабліва пры адміністрацыі Трампа і з улікам уплыву Ілана Маска — рэгуляванне ў гэтым дамене можа стаць больш (і нават вельмі) гнуткім.
Абмежаванні не спрыяюць тэхналагічным рэвалюцыям, і мы бачым, як рынак рухаецца ў бок спрашчэння нарматыўных бар’ераў для АІ-рашэнняў у медыцыне.
І вось тут пытанне не ў тым, ці замяняе Doctorina ды іншыя АІ-прадукты традыцыйных дактароў, а ў тым, што для мільярдаў людзей альтэрнатывы проста няма. Калі ў цябе наогул няма дактароў, то штучны інтэлект, які можа даць хоць нейкі кірунак, ужо лепшы за поўную адсутнасць інфармацыі.
Doctorin’у на закрытым рэлізе пратэсціравалі ўжо 1300 чалавек. Далучыцца да тэсцераў можна тут і тут.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Хороший стартап, годный. Но в наших реалиях нужд сельского хозяйства полезнее был бы "Тракторина" - ИИ дающий советы как из двух нерабочих тракторов и сварки с проволокой собрать рабочий перед посевной .
гэта добра, але яшчэ больш патрэбны ШІ-дапаможнік для камісіі па вяртанню, бо яны не паспяваюць апрацаваць усе заявы (каля 20 апрацавалі за год ці колькі), а людзей шмат і ўсім дамоў трэба!
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5
короче - бабки и налоговые льготы, но это после "развешивания на столбах", без последнего ключевого фактора работать ничего не будет )))
Сразу прочитал заглавие как "и хотят помогать милиционерам"
Видимо моя нейронка долго тренировалась на локальных данных.
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5
Ну да, затор получат онлайн доступ, да? Если у них зарплаты 50-200$, то за сколько свои услуги им предложите?
Как раз сейчас думаем про ценовую политику, чтобы сделать продукт доступным максимальному количеству людей и при этом окупать сервера и зарплаты.
Какие есть идеи?
А какие тут могут быть идеи, если вы не делаете благотворительный и бесплатный проект. В любом случае он будет недоступен для миллиардов. И хорошо если доступен для сотен миллионов. Причем эти сотни миллионов и так охвачены медицинским сопровождением.
Как всегда найдется компания, которая оплатит "внедрение новаторских методов" медицины в странах третьего мира
ага, USAID, а стоп...
Там за 3 года не смогли дождь предсказать точно, а здесь файнтюнинг мультимодальной LLM для диагнозов
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5
Добавлю тогда анекдот о том, как преподаватель МРТИ хвалили студентов на первой лекции, что они уже спасли сотни жизней. Почему? Потому что не поступили в мед...
Как там, в классике: все повторяется, сначала как трагедия, потом как комедия, завершается фарсом. Похоже, что и до фарса дошли...
Если модель позволит организовать процесс диагностики пациента и выписывания рецепта на условно безопасные лекарства по основным массовым болячкам, с фиксацией в мед карте без привязки к частным клиникам, что бы не нужно было тратить время на походы по врачам - бизнес точно попрет.
Основная проблема когда приболел - таскаться по всяким учреждениям с добычей доказательств что больной.
Уважаю. LLM точно знает больше Анежки или Зуски GP, которые работают с 8.00 до 14.00 с перерывом на обед и каву.
Однако оброк за страховку всё равно заставят платить...