Беларусы, здаецца, дамагліся саступак ад польскага Santander

У адказе кліентцы банк прызнае, што чырвоны штамп пра падачу на ДНЖ таксама ўлічваецца.

12 каментарыяў

У супрацьстаянні беларусаў і польскага банка Santander, відаць, накрэсліўся зрух. У адным з беларускіх чатаў выклалі афіцыйны адказ банка кліентцы, якая паскардзілася на патрабаванне да 26.06 падаць ДНЖ з рэшткавым тэрмінам дзеяння 12+ месяцаў (а інакш блакаванне мабільнага банкінгу і ўсё дрэннае).

У адказе Santander чарговы раз спасылаецца на на арт. 5b Рэгламенту Рады (ЕС) 833/2014 ад 31 ліпеня 2014 «Пра абмежавальныя меры ў сувязі з дзеяннямі Расіі, што дэстабілізуюць сітуацыю ва Украіне» (там пра забарону на фінансавыя аперацыі з расійскімі юрыдычнымі асобамі) і на арт. 1u Рэгламенту Рады (ЕС) 765/2006 ад 18 мая 2006 года «Пра абмежавальныя меры ў сувязі з сітуацыяй у Беларусі і датычнасцю Беларусі да агрэсіі Расіі супраць Украіны» (там пра забарону грамадзянам РБ мець больш за 100 тысяч еўра на рахунку без еўрапейскага ДНЖ). 

Але галоўнае — прыпіска ў канцы. Прадстаўнік банка дадае, што ў сувязі з доўгім разглядам заяў наконт ДНЖ пры разглядзе зваротаў кліентаў яны бяруць пад увагу задакументаваную падачу на карту побыту.

Пацвярджэннем такой падачы звычайна з’яўляецца чырвоны штамп з подпісам інспектара — у пашпарце або на асобным аркушы.

«Галоўнае блакаванне» будзе 6 чэрвеня? Новыя скаргі на Santander
Па тэме
«Галоўнае блакаванне» будзе 6 чэрвеня? Новыя скаргі на Santander
Польскі банк разаслаў СМС на рускай — просіць прынесці ДНЖ да 26 чэрвеня
Па тэме
Польскі банк разаслаў СМС на рускай — просіць прынесці ДНЖ да 26 чэрвеня

Читать на dev.by