Беларусы на другім месцы па колькасці замежнікаў, якія атрымалі грамадзянства Польшчы ў 2024. Адрыў невялікі
У 2024 годзе грамадзянамі Польшчы былі прызнаныя 5664 беларусы. Такую статыстыку прыводзіць Польскі інстытут моў (Polski Instytut Językowy). Нас абышлі толькі прадстаўнікі Украіны — з іх польскае грамадзянства летась атрымалі 7460 чалавек.
Усяго ў 2024 годзе грамадзянамі Польшчы прызналі 14753 чалавекі. На беларусаў і ўкраінцаў прыпадае 89%. На трэцім месцы з вялізным адрывам ідуць расіяне (716 чалавек), далей — в’етнамцы (235) і армяне (103).
Адзначаецца, што заявы па рашэннях, выдадзеных у 2024 годзе, падаваліся раней — у 2022–2023 гадах. Таксама адзначаецца, што ў Польшчы пражывае 1–2 мільёны ўкраінцаў, гэта значыць, грамадзянства Польшчы атрымаў прыкладна 1 з 270. Беларусаў у Польшчы значна менш, таму працэнт нашых суайчыннікаў, прызнаных грамадзянамі гэтай краіны, значна вышэйшы.
Читать на dev.by