Беларусы пачалі часцей скардзіцца на замежныя маркетплэйсы — МАРТ папярэдзіў пра рызыкі
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю фіксуе ўсплёск скаргаў ад беларусаў, якія купляюць тавары ў прадаўцоў па-за межамі ЕАЭС праз замежныя інтэрнэт-пляцоўкі. Пра гэта ў ведамстве паведамілі sb.by.
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю фіксуе ўсплёск скаргаў ад беларусаў, якія купляюць тавары ў прадаўцоў па-за межамі ЕАЭС праз замежныя інтэрнэт-пляцоўкі. Пра гэта ў ведамстве паведамілі sb.by.
Праблемы ўзнікаюць з атрыманнем, агледзінамі і вяртаннем такіх тавараў, бо пакупнікі не заўсёды валодаюць поўнай інфармацыяй пра асаблівыя умовы дастаўкі і вяртанне з-за мяжы.
А ўмовы моцна адрозніваюцца ад звычайных пакупак у беларускіх прадаўцоў або прадаўцоў з краін ЕАЭС. Пры куплі за мяжой тавар афармляецца і дастаўляецца як міжнароднае паштовае адпраўленне наўпрост з-за межаў ЕАЭС на адрас спажыўца, часта мінуючы склады і лагістычныя цэнтры інтэрнэт-пляцоўкі ў Беларусі і Расіі.
Гэта значыць, спажывец не зможа адкрыць упакоўку і праверыць пакупку да поўнай аплаты ў пункце выдачы замоваў, у тым ліку ў аддзяленнях «Белпошты». Прэтэнзіі па якасці, камплектнасці і вяртанні грошай прад’яўляюцца наўпрост замежнаму прадаўцу, а тавар чалавек вяртае за мяжу за ўласны кошт і толькі пасля ўзгаднення з прадаўцом. Акрамя таго, людзі не звяртаюць увагі на гэта пры афармленні замовы і часцей за ўсё даведваюцца пра абмежаванні ды статус адпраўлення ўжо ў момант атрымання. Заканадаўства Беларусі аб абароне правоў спажыўцоў на такія адносіны не распаўсюджваецца.
Адзначаецца, што замежная інтэрнэт-пляцоўка толькі дае прадаўцу магчымасць размясціць прапанову. Але сама прадаўцом не з’яўляецца, не правярае якасць тавару і не нясе адказнасці перад пакупніком за нізкую якасць, неадпаведнасць апісанню, парушэнне правоў спажыўцоў пры спрэчках або выяўленні хібаў.
МАРТ раіць перад афармленнем такіх замоваў уважліва знаёміцца з усёй інфармацыяй пра ўсе умовы ў картцы тавару і на самім маркетплейсе.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
О, прогрев пошёл. Скоро будет только Вайлдбериз и Озон...