Беларусы атрымалі больш за 70% пашпартоў замежнікаў у Літве ў 2024, сталі атрымліваць іх часцей

Паводле дадзеных Дэпартамента міграцыі МУС Літвы, у 2024 годзе грамадзяне Беларусі атрымалі ў балтыйскай краіне 155 пашпартоў замежніка — амаль 72% з усіх 216, якія былі выдадзены.

Пакінуць каментарый

На другім месцы ідуць расіяне (25), далей — афганцы (16).

У 2023 годзе беларусы атрымалі ў чатыры разы менш такіх дакументаў — 36 штук. Рост можа быць звязаны з тым, што ў канцы 2023 года ў Беларусі выйшаў указ, які забараняе мяняць пашпарт за межамі краіны. Пашпарт замежніка замяняе нацыянальны пашпарт пры падарожжах і ў некаторых установах накшталт банкаў.

Пашпартоў бежанца ў 2024 годзе ў Літве беларусам было выдана амаль удвая менш, чым у 2023-м — 112 супраць 215. Але і тут беларусы лідзіруюць у статыстыцы.

Усяго да студзеня 2025 года ў Літве налічвалася 57511 беларусаў з відам на жыхарства. З пачатку года іх колькасць паменшылася на 10%.

Перавозчыкі скасоўваюць рэйсы паміж Мінскам і Вільняй, некаторыя бестэрмінова
Па тэме
Перавозчыкі скасоўваюць рэйсы паміж Мінскам і Вільняй, некаторыя бестэрмінова

Читать на dev.by