Беларусы просяць спрасціць працэдуру прызнання сваіх атэстатаў і дыпломаў у Польшчы

Адпаведная петыцыя ўжо сабрала 500+ подпісаў, заўважыў канал Dzik Pic. 

8 каментарыяў

У 2022-м Беларусь выйшла з пагаднення з Польшчай аб прызнанні вышэйшай адукацыі і вучоных ступеняў. Цяпер польскія навучальныя ўстановы, у тым ліку і некаторыя паліцэяльныя школы, сталі патрабаваць настрыфікацыю атэстатаў і дыпломаў грамадзян Беларусі.

Для гэтага патрабуецца цэлы спіс дакументаў, якія не так і проста атрымаць. У прыватнасці, апастыль і даведку, якая пацвярджае легальнасць атэстата (яе перасталі выдаваць у беларускім Мінадукацыі).

Нядаўна прэзідэнт Польшчы Анжэй Дуда падпісаў папраўку аб пацверджанні атэстатаў без удзелу беларускага Мінадукацыі — гэта значыц у рамках адміністрацыйнай працэдуры. Раней пацверджанне адукацыі ў адміністрацыйным парадку было даступнае ў Польшчы толькі асобам са статусам бежанца, людзям, якія падпадаюць пад дадатковую абарону, і іх сямейнікам, а таксама ахвярам узброеных канфліктаў, стыхійных бедстваў і іншых гуманітарных крызісаў.

Аднак у працэсе пацверджання ўсё роўна могуць запатрабаваць апастыль, які ад мінулага года ставяць толькі ў Беларусі. І таму беларусы запусцілі петыцыю, дзе просяць кіраўніка Польшчы «распаўсюдзіць дзеянне папраўкі ад 15 мая 2024 да Закона аб дапамозе грамадзянам Украіны ў частцы спрашчэння працэдуры пацверджання дакументаў аб адукацыі для грамадзянаў Беларусі, а канкрэтна скасавання працэдуры апастылявання».

Каб адправіць петыцыю, трэба 10 тысяч подпісаў.

Кожны дзень чытачы Adviser купляюць падпіску Coursera+. Паспрабаваць

Читать на dev.by