Беларусы сталі другімі па колькасці імігрантамі ў ЕС у 2023 — інфаграфіка
У 2023 першасныя дазволы на пражыванне ў Еўрасаюзе атрымала рэкордная колькасць імігрантаў — 3,7 мільёна. Паглядзіце, якую долю сярод іх склалі грамадзяне Беларусі.
Даныя Еўрастата адабраў і візуалізаваў visualcapitalist.com. Рэсурс палічыў колькасць упершыню выдадзеных дазволаў на пражыванне замежнікам з-па-за межаў ЕС у 2013, 2018 і 2023 гадах. У 2013 і 2018 гадах статыстыка ўключала Вялікабрытанію, даныя за 2023 год — не.
У топ-10 краін, чыіх грамадзян упершыню ў 2023 прызналі рэзідэнтамі ЕС, увайшлі Індыя, Марока, Сірыя, Турцыя, Расія, Кітай, Бразілія, Афганістан.
На першым месцы прадказальна Украіна: летась 307 313 яе грамадзян упершыню сталі рэзідэнтамі ЕС. На другім месцы, з невялікім адставаннем, Беларусь: 281 279 чалавек.
Характэрна, што колькасць імігрантаў з Украіны ў параўнанні з 2018 годам скарацілася ўдвая (пік быў у 2015 годзе, уцекачы 2022 года ў статыстыку відавочна патрапілі толькі часткова — тыя, хто атрымаў ДНЖ), у той час як колькасць рэзідэнтаў-беларусаў, наадварот, вырасла — у разы. Амаль перасохлы было пяць гадоў таму мігранцкі ручаёк у апошнія гады раптам ператварыўся ў паўнаводную раку.
У параўнанні з далёкім 2013 годам колькасць новых рэзідэнтаў з Беларусі за мінулы год павялічылася ў чатыры разы.
Читать на dev.by