Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Беларусы ствараюць псіхалагічную гульню з беларускай мовай — яе ўжо можна дадаць у вішліст Steam

Беларуская інды-студыя TSG Games працуе над сваім першым праектам — псіхалагічнай прыгодніцкай гульнёй Echoes of the Mind. Гульня ўжо ёсць у Steam, дата рэлізу пакуль не абвешчаная.

Пакінуць каментарый
Дадай у Google

Беларуская інды-студыя TSG Games працуе над сваім першым праектам — псіхалагічнай прыгодніцкай гульнёй Echoes of the Mind. Гульня ўжо ёсць у Steam, дата рэлізу пакуль не абвешчаная.

Першыя кадры гульні можна ўбачыць у кліпе дуэта Baisan & Frantisz на песню «Čorny śnieh». Гэта загалоўны трэк іхнага новага альбома, відэа цалкам сабранае з гульнявых сцэн.

«Моцнае ўзрушэнне і няправільны выбар могуць зламаць чалавека. Але нават калі здаецца, што выйсця няма, можна знайсці ў сабе сілы выбрацца і пачаць усё нанова. Вярнуць сябе сабе. Наш герой прыходзіць у сябе ў шпіталі пасля цяжкага жыццёвага крызісу. Кожную ноч ён паглыбляецца ў свет уласных сноў, страхаў і ўспамінаў. Кожны сон — новае выпрабаванне і новы гульнявы жанр: ад клікера і платформера да наратыўнай прыгоды. Гэта гісторыя пра тое, як можна страціць сябе, сустрэцца тварам да твару са сваімі страхамі і паспрабаваць знайсці шлях назад», — расказваюць стваральнікі гульні.

У гульні будзе беларуская мова — гэта аўтары абяцаюць на старонцы праекта ў Steam.

Вы можаце дадаць гульню ў вішліст і падтрымаць студыю «Так Сабе Games» данатам.

Стартап Animation Inc беларусаў запартнёрыўся з Sony

Па тэме

Гульня беларусаў стала лепшай у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе

Гульня беларусаў стала найлепшай у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе
Чытайце таксама
Кіберпанк-платформер REPLACED з беларускімі каранямі сабраў 750K вішлістоў да рэлізу

SayGames выйшла на в'етнамскі рынак: першае партнёрства з мясцовай студыяй

«Правяраем, ці гэта камусьці патрэбна». Рыгор Качаноўскі запусціў беларускамоўнае GPT-радыё

2 каментарыя
Беларусы ствараюць псіхалагічную гульню з беларускай мовай — яе ўжо можна дадаць у вішліст Steam
Беларусы ствараюць псіхалагічную гульню з беларускай мовай — яе ўжо можна дадаць у вішліст Steam
Беларусы ствараюць псіхалагічную гульню з беларускай мовай — яе ўжо можна дадаць у вішліст Steam

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.