Беларусы стварылі аплікацыю для праверкі радзімак з фота
Беларускія студэнты стварылі прыкладанне «Радзімка», якое дазваляе па фатаграфіі ацаніць скурныя новаўтварэнні, паведамляе БЕЛТА.
Беларускія студэнты стварылі прыкладанне «Радзімка», якое дазваляе па фатаграфіі ацаніць скурныя новаўтварэнні, паведамляе БЕЛТА.
Беларускія студэнты стварылі прыкладанне «Радзімка», якое дазваляе па фатаграфіі ацаніць скурныя новаўтварэнні, паведамляе БЕЛТА.
Прыкладанне зрабілі студэнты факультэта матэматыкі ды інфармацыйных тэхналогій ВДУ Аляксандр Рудзянкоў і Ігар Арэх, а таксама студэнт ВДМУ Аляксей Астроўскі. Ідэя прыкладання, якое дазволіла б сачыць за дынамікай скурных утварэнняў, узнікла ў Аляксандра. Беларускіх аналагаў у Play Market і App Store студэнты не знайшлі і вырашылі стварыць першы айчынны прадукт.
Праца над праектам пачалася каля года таму. На працоўны прататып сышло каля двух месяцаў. Гэта тэлеграм-бот, які з дапамогай ШІ дапамагае праводзіць самастойны структураваны агляд скуры і звяртаць увагу на падазроныя змяненні.
Бот можна знайсці праз нік NevusGuard, далей — зайсці ў іконку прыкладання, сфатаграфаваць, напрыклад, радзімку, адправіць фатаграфію. Бот аўтаматычна сфармуе рэкамендацыі: спакойна назіраць або звярнуцца да доктара. Распрацоўшчыкі падкрэсліваюць, што прыкладанне не замяняе ўрача.
«Клопат пра здароўе пачынаецца з увагі да сябе. Мы захацелі зрабіць першы крок да агляду скуры больш даступным, таму што людзі часта адкладваюць пытанні здароўя ў доўгую скрыню», — адзначыў Рудзянкоў.
Праект быў прадстаўлены на конкурсе міжнароднага форуму AI Atom Global Expo 2026 у Мінску і перамог сярод 50 праектаў. Распрацоўшчыкі намераныя стварыць тэхналогію, якая будзе працаваць у рэальнай ахове здароўя: «Самая важная перамога для нас тая, якую аднойчы здабудзе пацыент над хваробай дзякуючы своечасоваму звароту да доктара», — дадаў Рудзянкоў.
«Радзімка» ўжо атрымала зваротную сувязь ад медычных спецыялістаў і некалькі актаў укаранення ва ўстановы аховы здароўя. Цяпер хлопцы чакаюць партнёраў ды інвестараў. Пакуль бот умее распазнаваць толькі сем скурных утварэнняў, у тым два ракавых, але класіфікацыю плануюць пашырыць.
«Калі гэта атрымаецца зрабіць, гэта будзе прыкладанне сусветнага маштабу — пры ўмове адпаведных значэнняў адчувальнасці, спецыфічнасці і дакладнасці», — растлумачыў Рудзянкоў.


Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
сделали из ChatGPT? таких приложения, в том числе бесплатных уже много