Беларусы цяпер змогуць падключаць інтэрнэт адразу пасля прыезду ў Расію — аператары дамовіліся

У беларусаў цяпер ёсць магчымасць здымаць 24-гадзінную забарону на перадачу дадзеных і СМС у роўмінгу на тэрыторыі Расіі. Пра гэта паведамілі МТС, А1 і Life.

1 каментарый

МТС разам з роўмінгавымі партнёрамі пратэставала новы механізм. Пасля падключэння да сеткі расійскага аператара абаненту аўтаматычна будзе прыходзіць СМС са спецыяльнай спасылкай для праходжання верыфікацыі. Там трэба будзе ўвесці капчу, і блакіроўка імгненна здымецца.

Аналагічны механізм апісалі два іншых беларускіх мабільных аператара. А1 удакладняе, што верыфікацыя беларускіх абанентаў ужо з’явілася ў сетцы расійскага МегаФона, а ў МТС, Білайна і Т2 яна працуе ў тэставым рэжыме.

З 6 кастрычніка па патрабаванню рэгулятараў расійскія аператары ўвялі абавязковую 24-гадзінную блакіроўку паслуг перадачы дадзеных і СМС для ўсіх абанентаў у роўмінгу, якія рэгіструюцца ў іх сетках. Блакіроўка пачынаецца з моманту першай рэгістрацыі ў сетцы і аўтаматычна здымаецца праз 24 гадзіны. Да гэтага моманту даступныя толькі галасавыя званкі.

Расія пакінула замежнікаў амаль без сувязі, беларусаў таксама
Па тэме
Расія пакінула замежнікаў амаль без сувязі, беларусаў таксама

Читать на dev.by