Беларусы ў Польшчы, вы можаце падтрымаць devby: 0 сваіх грошай і 5 хвілін

Коратка: вы можаце адправіць 1,5% сваіх падаткаў, якія ў любым выпадку заплаціце, рэдакцыі dev.by, каб мы рабілі больш карысных матэрыялаў, навін і развівалі беларускае ІТ-кам’юніці.

Дэкларацыі падаюць да 30 красавіка. А калі вы ўжо падалі, то можна ўнесці змены — чытайце ніжэй, як. Гэта вельмі проста.

77 каментарый

Што за 1,5%?

Калі вы жывяце ў Польшчы больш за паўгода, то павінны падаць падатковую дэкларацыю за папярэдні год, то-бок за 2023. Вы робіце гэта самі або гэта робіць ваш працадаўца.

Пры гэтым можаце накіраваць 1, 5% падаткаў, якія і так плаціце вы або ваш працадаўца, на нешта сацыяльна карыснае і важнае. Калі не выбераце — за вас вырашаць мясцовыя ўлады.

Цяпер гэтыя 1,5% можаце адправіць рэдакцыі праз пасярэдніка Fanimani. Яны аддадуць нам гэтыя грошы.

Ваш унёсак важны: ён дазволіць dev.by працягнуць працу. 

Расшарце гэтую інструкцыю калегам і сябрам!

Як гэта зрабіць

  1. На сайце падатковай абярыце тып дэкларацыі і аўтарызуйцеся, перайдзіце да запаўнення. 
  2. На асабістай старонцы выберыце «адрэдагаваць», каб адправіць 1,5% dev.by. 
  3. Увядзіце нашы даныя. KRS na potrzeby 1,5%: 0000507234. Cel szczegółowy: 85644.

А калі я ўжо падаў дэкларацыю?

Проста выберыце на сайце падатковай не «Złożenie zeznania», а «korekta» — і ўвядзіце нашы даныя. 

Дзякуй, што падтрымліваеце dev.by — пункт збору беларускага ІТ-кам’юніці.

Калі спосаб, які мы апісалі вышэй, вам недаступны, падтрымайце dev.by на Patreon або Donorbox.


Читать на dev.by