Беларусы за год набылі ў Польшчы 3 тысячы кватэр — амаль больш за ўсіх сярод замежнікаў
У 2024 годзе грамадзяне Беларусі набылі ў Польшчы каля 3 тысяч кватэр агульнай плошчай амаль 180 тысяч кв. м. Гэта на 60% больш, чым у 2023 годзе, піша Propertynews.pl.
Усяго ў 2024 годзе замежнікі набылі ў Польшчы 17 330 кватэр — на 21% больш, чым годам раней. Больш за палову купілі ўкраінцы — каля 9 тысяч — гэта на чвэрць больш, чым у 2023 годзе. Беларусы занялі другое месца.
Найчасцей замежнікі набывалі кватэры ў Варшаве. За год у сталіцы яны набылі 3535 кватэр, з якіх 3045 прыпалі на фізічныя асобы, а 490 — на юрыдычныя. Гэта больш чым на 20% больш, чым у папярэднім годзе. На другім месцы апынуўся Кракаў (1523 кватэры). За ім ідуць Уроцлаў (1491), Лодзь (827), Познань (540), Гданьск (325), Гожаў-Велькапольскі (204) і Шчэцін (158).
Паводле меркавання экспертаў, рост цікавасці замежнікаў да куплі жылля ў Польшчы абумоўлены як геапалітычнымі ўмовамі, так і спрыяльнай сітуацыяй у краіне. Сярод важных фактараў яны называюць эканамічную стабільнасць, нізкае беспрацоўе, рост заробкаў і больш нізкі, чым у Заходняй Еўропе, кошт жыцця.
Читать на dev.by