Беларусы запусцілі ў Польшчы «кругласуткавы бізнес-інкубатар» — без перапісак з кураторамі
У Польшчы з’явіўся бізнес-інкубатар Umowa.io, які абяцае спрасціць легалізацыю і кіраванне грашыма для айцішнікаў-экспатаў.
Сэрвіс цалкам аўтаматызуе выплаты, імгненна адлюстроўвае атрыманыя сродкі і дазваляе выводзіць іх у адзін клік праз адзіны інтэрфейс.
Праект створаны камандай міжнароднага сэрвісу payrolling.io па кіраванні фрылансерамі і падрадчыкамі. Заснавальнік — беларус Максім Арцёменка, які 10 гадоў працаваў у продакт-менеджменце і 15 гадоў жыве ў Польшчы.
Паводле стваральнікаў, большасць польскіх бізнес-інкубатараў абслугоўваюць кліентаў уручную, і практычна кожнае дзеянне ад дагавора да выплаты заробленых грошай патрабуе званкоў, перапіскі з куратарам і доўгага чакання.
Umowa.io дазваляе зарэгістравацца онлайн за 15 хвілін без візіту ў офіс і аформіць дакументы на працу ў Польшчы ў найкарацейшыя тэрміны. Платформа прапануе некалькі ўзроўняў падтрымкі ў пытаннях легалізацыі з поўным суправаджэннем экспертамі. Паслугі каштуюць 299 злотых у месяц.
Сэрвіс арыентаваны на ІТ-спецыялістаў і фрылансераў з Беларусі і краін СНД, паведамляюць стваральнікі.
Читать на dev.by