Беларусы запусцілі сайт для падрыхтоўкі да суразмоўяў на карту паляка
Пра праект пад назвай QuizPolaka расказала яго стваральніца — ІТ-рэкрутарка Дар’я — у LinkedIn. Ейную публікацыю заўважылі незалежныя беларускія медыя.

Да ідэі падштурхнуў асабісты вопыт. Паводле Дар'і, два гады таму яна і ейны хлопец Уладзімір самі рыхтаваліся да суразмоўя на карту паляка: вывучалі гісторыю і геаграфію Польшчы, дзяржаўныя і царкоўныя святы. Інфармацыі было вельмі шмат, і яна была раскіданая па розных крыніцах — сістэматызаваць і запамінаць усё было складана.
Таму Уладзімір вырашыў зрабіць невялікі сайт з тэмамі і пытаннямі, дзе ўсё было б сабранае ў адным месцы. Сайт быў простым, але сваю задачу выконваў.
Потым праект на нейкі час закінулі, але каля года таму вырашылі вярнуцца да яго. «Падумалі: столькі людзей здае, рыхтуецца. Хай ён яшчэ камусьці спатрэбіцца», — адзначае Дар’я.
Сайт пачалі паступова развіваць: дапаўняць базу пытаннямі з профільных чатаў, збіраць вопыт людзей, якія ўжо прайшлі суразмоўі, і дадаваць уласныя веды. Паступова ён ператварыўся ў паўнавартасную платформу для падрыхтоўкі да карты паляка і сталага побыту.
Таксама аўтары дадалі віртуальных інспектараў, прататыпамі якіх сталі рэальныя гістарычныя асобы, напрыклад экс-прэзідэнт Лех Валенса і мастак Юзаф Маршэўскі. З’явіўся новы функцыянал, платная падпіска, аналітыка і ШІ-практыка. Ёсць квізы і картачкі, можна праходзіць тэсты паводле тэмаў і галасавое суразмоўе з ШІ, які задае пытанні па-польску і адразу папраўляе. Сайт даступны на чатырох мовах: польскай, беларускай, украінскай і рускай.
Цяпер у праекта 515 карыстальнікаў. Палова пытанняў па-ранейшаму даступная бясплатна, а ў сярэднім кожны тыдзень рэгіструецца каля 30 новых чалавек.


Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
искать надо уметь просто. Есть тематический чат по карте поляка в телеге, в котором есть куча конспектов и где вся нужная информация собрана в одном месте